Металарэзны станок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Металарэзны станок — станок, прызначаны для памернай апрацоўкі металічных загатовак шляхам зняцця матэрыяла механічным спосабам.

Такарны станок, адзін з прадстаўнікоў металарэзных станкоў

Гісторыя металарэзных станкоў[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што гісторыя металарэзных станкоў пачынаецца з вынаходства супарта такарнага станка[1]. Каля 1751 г. французскі інжынер і вынаходнік Жак дэ Вакансон стварыў станок са спецыяльнай прыладай для фіксацыі разца, у якім адсутнічаў непасрэдны ўплыў рукі чалавека на формаўтварэнне паверхні.

Класіфікацыя металарэзных станкоў[правіць | правіць зыходнік]

Станкі класіфікуюцца па мноству прыкмет.

  • Па класу дакладнасці металарэзныя станкі класіфікуюцца на пяць класаў:
    • (Н) Нармальнай дакладнасці
    • (П) Падвышанай дакладнасці
    • (В) Высокай дакладнасці
    • (А) асабліва высокай дакладнасці
    • (С) асабліва дакладныя станкі (майстар-станкі)
  • Класіфікацыя металарэзных станкоў па масе:
    • лёгкія (< 1 т)
    • сярэднія (1-10 т)
    • цяжкія (>10 т)
    • унікальныя (>100 т)
  • Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені аўтаматызацыі:
    • ручныя
    • паўаўтаматы
    • аўтаматы
    • станкі з ЛПК
    • гнуткія вытворчыя сістэмы
  • Класіфікацыя металарэзных станкоў па ступені спецыялізацыі:
    • універсальныя. Для вытворчасці шырокай наменклатуры дэталяў малымі партыямі. Выкарыстоўваюцца ў адзінкавай і сэрыйнам вытворчасці. Таксама ўжываюць падчас рэмонтных работ.
    • спецыялізаваня. Для вытворчасці вялікіх партый дэталяў аднаго тыпа. Ужываюцца ў сярэдняй і буйнасерыйнай вытворчасці
    • спецыяльныя. Для стварэння адной дэталі ці дэталі аднаго тыпаразмеру. Ужываюцца ў буйнасерыйнай і масавай вытворчасці

Па тыпу апрацоўкі ў СССР была прынята наступная класіфікацыя:

Станкі Група

Тыпы станкоў

1 2 3 4 5 6 7 8 9
Такарныя 1 Аўтаматы і паўаўтаматы Рэвальверныя Свідравальна-адразныя Карусельныя Вінтарэзныя Шматрэзцовыя Спецыялізаваня для фасонных вырабаў Розныя такарныя
аднашпіндзельныя шматшпіндзельныя
Свідравальныя і расточныя

2

Вертыкальна-свідравальныя Аднашпіндзельныя паўаўтаматы Шматшпіндзельныя паўаўтаматы Каардынатна-расточныя аднастойкавыя Радыяльна-свідравальныя Гарызантальна-расточныя Алмазна-расточныя Гарызантальна-свідравальныя Розныя свідравальныя
Шліфавальныя, паліравальныя, даводкавыя 3 Круглашліфавальныя Унутрашліфавальныя Абдзірнашліфавальныя Спеыялізаваныя шліфавальныя - Заточныя Плоскашліфавальныя з прамавугольным ці круглым сталом Прыціркавыя і паліравальныя Розныя станкі, працуючыя абразіўным інструментам
Камбінаваныя 4 Універсальныя Паўаўтаматы Аўтаматы Электрахімічныя Электраіскравыя - Электраэразійныя, ультрагукавыя Анодна-механічныя -
Зуба- рэзьба-апрацоўчыя  5 Зубастрагальныя для цыліндрычных колаў Зубарэзныя для канічных колаў Зубафрэзерныя для цыліндрычных колаў і шліцавых валікаў Зубафрэзерныя для чарвячных колаў Для апрацоўкі тарцоў зуб'яў колаў Рэзьбафрэзерныя Зубааздобныя Зуба- і рэзьба- шліфавальныя РОзныя зуба- і рэзьба- апрацоўчыя
Фрэзерныя 6 Вертыкальна-фрэзерныя Фрэзерныя няспыннага дзеяння - Капіявальныя і гравіравальныя Вертыкальныя бескансольныя Прадольныя Шырокаўніверсальныя Гарызантальныя кансольныя Розныя фрэзерныя
Габлявальныя, даўбёжныя, працяжны  7 Прадольныя Папярэчна-габлявальныя Долбёжные Працяжныя гарызантальныя - Працяжныя вертыкальныя - Розныя габлявальныя
аднастойкавыя двухстйкавыя
Разразныя 8 Адразныя, працуючыя: Слушна-адразныя Пілы - -
такарным разцом абразіўным колам фрыкцыйным блокам лентачныя дыскавыя нажовачныя
Розныя 9 Муфта- і труба- апрацоўчыя Пілонасякальныя Слушна- і бясцэнтрова- абдзірныя - Для іспытаў інструмента

 

Дзялільныя машыны  Балансавальныя - -

Формаўтваральныя рухі[правіць | правіць зыходнік]

Для ажыццяўлення працэсу рэзання на металарэзных станках неабходна забяспечыць узаемасувязь формаўтваральных рухаў.

У металарэжучага станка ёсць прывад (механічны, гідраўлічны, пнеўматычны), з дапамогай якога забяспечваецца перадача руху рабочым органам: шпіндэлю, супарту і г. д. Комплекс гэтых рухаў завецца формаўтваральнымі рухамі. Іх класіфікуюць двума відамі:

1) Асноўныя рухі (рабочыя), якія прызначаны непасрэдна для ажыццяўлення працэсу рэзання:

а) Галоўны рух Dг — ажыццяўляецца з максімальнай хуткасцю. Можа перадавацца як загатоўцы (напрыклад у такарных станках) так і інструменту (напр. у свідравальных, шліфавальных, фрэзерных станках). Характар рухаў: круцільны ці паступальны. Характарызуецца хуткасцю — v (м/с).

б) Рух падачы Ds — ажыццяўляецца з меншай хуткасцю і таксама можа перадавацца і загатоўцы і інструменту. Характар руху: круцільны, кругавы, паступальны, перарывісты. Віды падач:

  • падача на ход, на двайны ход Sx. (мм/ход), Sдв.х. (мм/дв.ход);
  • падача на зуб Sz (мм/зуб);
  • падача на абарот So (мм/абарот);
  • хвілінная падача Sm (мм/хв).

2) дапаможныя рухі — спрыяюць ажыццяўленню працэсу рэзання, але не ўдзельнічаюць у ім непасрэдна. Віды дапаможных рухаў:

  • наладка станка;
  • усталёўка рэжымаў рэзання;
  • усталёўка абмежавальнікаў ходу ў адпаведнасці з памерамі і канфігурацыямі загатовак;
  • кіраванне станком падчас работы;
  • усталёўка загатоўкі, здыманне гатовай дэталі;
  • усталёўка і змена інструмента і іншае.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Перля З. Н. Чудесные станки, Молодая гвардия, 1944, 125 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]