Музей сучаснага мастацтва, Лінц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лентас

Лентасмузей сучаснага мастацтва, які знаходзіцца ў горадзе Лінц (Аўстрыя). Будынак музея, пабудаваны майстэрняй «Weber & Hofer», складае 130 метраў у даўжыню і размешчана паблізу Дуная. Калекцыя музея ўяўляе вялікую каштоўнасць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей «Лентас» з'яўляецца правапераемнікам Новай галерэі Лінца, створанай пасля Другой сусветнай вайны на аснове калекцыі Вольфганга Гурліта, якая ўключала ў сябе творы Эгана Шыле, Оскара Какошкі і Эміля Нольдэ. У 2003 годзе майстэрняй «Weber & Hofer» быў пабудаваны новы будынак музея, і ён атрымаў новую назву.

Калекцыя[правіць | правіць зыходнік]

Музейная калекцыя складае 10,000 карцін, 850 фатаграфій, 1500 скульптур і іншых аб'ектаў. Найбольш раннія аб'екты належаць да першай паловы XIX стагоддзя. З больш позніх мастакоў прадстаўлены: Карэл Апель, Эндзі Уорхал і Готфрыд Хельнвайн. Калекцыя ўвесь час папаўняецца.