Мукан Тулебаевіч Тулебаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мукан Тулебаевіч Тулебаеў
каз.: Мұқан Төлебаев
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 13 сакавіка 1913(1913-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1960(1960-04-02)[1] (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар
Жанры опера
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
народны артыст СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мукан Тулебаевіч Тулебаеў (каз.: Мұқан Төлебаев, 13 сакавіка 1913, с. Каршыган, Сямірэчанская вобласць, Туркестанскае генерал-губернатарства, Расійская імперыя2 красавіка 1960) — казахскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў нацыянальнай кампазітарскай школы. Народны артыст СССР (1959). Сталінская прэмія (1949).

Адзін з аўтараў музыкі Дзяржаўнага гімна Казахскай ССР (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 лютага (13 сакавіка) 1913 года ва ўрочышчы Каршыган Сямірэчанскай вобласці Туркестанскага генерал-губернатарства Расійскай імперыі (цяпер — Саркандскі раён Алмацінскай вобласці Казахстана). Паходзіць з роду Садыр племя Найман  (руск.) Сярэдняга жуза.[2]

Першым яго настаўнікам быў дзядзька, акын і дамбрыст — Апырбай Ауэльбаеў.

У 1929—1933 гадах вучыўся ў Капальскім  (руск.) педагагічным тэхнікуме.

Летам 1936 года ўдзельнічаў у аглядзе талентаў, лепшыя з якіх былі накіраваны ў Алма-Ату, а потым на вучобу ў Маскву. У 1938—1941 вучыўся ў Казахскай опернай студыі пры Маскоўскай кансерваторыі. Спачатку вучыўся па класе вакалу, затым праз 2 гады перавёўся на кампазітарскае аддзяленне па класе Б. Шэхтэра  (руск.), а пазней — Р. Гліэра.

У пачатку вайны знаходзіўся ў шэрагах народных апалчэнцаў у Маскве, увосень 1941 года па стане здароўя вярнуўся ў Алма-Ату.

З 1941 па 1946 год браў урокі кампазіцыі ў Я. Брусілоўскага.

У 1942—1944 гадах — дырыжор Казахскага дзяржаўнага аркестра народных інструментаў імя Курмангазы ў Алма-Аце.

У 1951 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю, дзе вучыўся ў М. Мяскоўскага і У. Ферэ  (руск.).

У 1953—1956 гадах выкладаў у Алма-Ацінскай кансерваторыі.

З 1942 года — член Саюза кампазітараў Казахскай ССР, з 1948 года — член праўлення, з 1956 па 1960 — старшыня праўлення. Член праўлення Саюза кампазітараў СССР  (руск.).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Казахскай ССР  (руск.) 4-5-га скліканняў.

Памёр 2 красавіка (па іншых крыніцах — 2 чэрвеня[3]) 1960 года. Пахаваны ў Алма-Аце на Цэнтральных могілках.[4]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў: опера «Біржан і Сара» (паст.1946), сімфанічная паэма «Казахстан» (1951), харавая сюіта «Юнацтва» (1954), рамансы (больш за 50), песні.

Складальнік зборніка народных казахскіх песень «Макпал» (1979).

Зноскі

  1. а б Тулебаев Мукан Тулебаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Казахская политическая и интеллектуальная элита: клановая принадлежность и внутриэтническое соперничество. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018. Праверана 21 лістапада 2018.
  3. Тулебаев Мукан Тулебаевич (1913—1960). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2014. Праверана 22 верасня 2014.
  4. Место захоронения. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021. Праверана 6 чэрвеня 2021.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]