Муэдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Леён Жэром Муэдзін заклікае вернікаў на малітву з вяршыні мінарэта (1879)

Муэдзін (араб. مؤذن‎‎) — у ісламе: служыцель мячэці, якія заклікае з мінарэта мусульман на малітву.

Аб паходжанні прызыву на малітву (Азаніі або Ніда) існуе некалькі версій. Паводле адной, традыцыя прызыву на малітву паўстала яшчэ да перасялення Мухамада ў Медыну (хіджры). Паводле іншай — пасля перасялення, прыкладна ў другім годзе хіджры. Відавочна, што Мухамад увёў рытуал «азана» па аналогіі са звонам ў хрысціян і гукам трубы ў юдэяў. Першы муэдзін, абісінец Біляль ібн Рыбах, спачатку заклікаў людзей на малітву на вуліцах, і толькі праз некаторы час для гэтага сталі выкарыстоўваць самую высокую кропку ў горадзе. Існавалі і рэгіянальныя спосабы прызыву: у Фесе (Марока) на мінарэты ўмацоўвалі сцяг, а ў цёмны час — запальвалі лямпу. У Інданезіі ў шэрагу мячэцяў пачатак малітвы анансуецца гукамі гонга (уплыў будызму).