Мікалай Ільіч Пахомаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Ільіч Пахомаў
Нараджэнне 17 красавіка 1919(1919-04-17)
Смерць 29 сакавіка 1988(1988-03-29) (68 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, журналіст, гісторыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Мікалай Ільіч Пахомаў (17 красавіка 1919, в. Вольшчына, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць — 29 сакавіка 1988) — беларускі вучоны-гісторык, журналіст. Кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Працоўную дзейнасць пачаў у 1935 годзе тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. У 1938 годзе скончыў Усебеларускую газетную партыйную школу, у 1951 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1954 годзе — Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У жніўні 1942 — лістападзе 1943 гадах — радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар газеты «Зара камуны».

Працаваў у газеце «Бальшавік Палесся» (Мазыр, з 1938), «Зара Камуны» (Рэчыца, 1943—1948) З 1948 года з’яўляўся рэдактарам газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». З 1956 года — сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968—1985 гадах — рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. У 1971—1988 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 475.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 240. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 782.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — С. 453.
  • Крупица, Н. Не ушли в небытие их имена… / Н. Крупица // Віцьбічы = Витьбичи. — 2018. — 5 мая. — С. 9.
  • Пахомаў Мікалай Ільіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 714.
  • Фалей, Е. С. Пахомов Николай Ильич / Е. С. Фалей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 289.