Мікалай Валянцінавіч Маратаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Валянцінавіч Маратаеў
Нараджэнне 1965
Адукацыя
Дзейнасць суддзя
Месца працы

Мікалай Валянцінавіч Маратаеў (нар. 1965, Гомель, БССР) — беларускі суддзя. Намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда і старшыня калегіі па крымінальных справах таго ж суда[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства». З красавіка 1992 года — стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля. З 1993 года — часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда. З 1995 па 1998 гады — суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомель. З верасня 1998 года — суддзя Гомельскага абласнога суда. У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Зноскі