Мікалай Васілевіч Уласенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Уласенка
Дата нараджэння 14 верасня 1923(1923-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 кастрычніка 2007(2007-10-29) (84 гады)
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар
  • БДПУ
  • Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС[d] (1961)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені

Мікалай Васілевіч Уласенка (14 верасня 1923, в. Новыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — 29 кастрычніка 2007) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1949), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961).

Працаваў у ворганах КПБ (1946—1950), сярэдніх школах (1950—1951, дырэктар), Мазырскім педагагічным інстытуце (1952—1957, выклачык), Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1961—1971, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 — загадчык сектара партыйнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1971, загадчык кафедры навуковага камунізму, у 1992—1994 — прафесар кафедры паліталогіі).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя КПСС і КПБ.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Борьба Компартии Белоруссии за построение экономического фундамента социализма (1926—1932 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.750 / Н. В. Власенко. — Минск, 1970.
  • Борьба Коммунистической партии Белоруссии за подъем общественного животноводства в 1956—1960 годы : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. В. Власенко. — Москва, 1961.
  • Культурнае будаўніцтва ў рэспубліцы ў 1921—1932 гг. / М. Власенка // Народная асвета. — 1968. — № 11. — С. 18—23.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Власенко Николай Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С.
  • Власенко Николай Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 262.
  • Уласенка Мікалай Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 463.
  • Уласенка Мікалай Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 579.
  • Уласенка Мікалай Васілевіч // Памяць : Бешанковіцкі раён. — Мінск, 1991. — С. 416.