Мікалай Васільевіч Куцко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васільевіч Куцко
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 2000
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001

Нараджэнне 5 кастрычніка 1954(1954-10-05) (69 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Узнагароды

Мікалай Васільевіч Куцко (нар. 5 кастрычніка 1954, в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працаваў галоўным інжынерам саўгаса «Навасёлкі» Петрыкаўскага раёна, дырэктарам саўгаса «Маканавічы» («Сцяг Перамогі») Рэчыцкага раёна, інструктарам Гомельскага абкама КПБ, першым намеснікам старшыні Рэчыцкага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2] .

Зноскі