Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет
член Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі[d]
з 1907
маршалак шляхты Клімавіцкага павета

Нараджэнне 10 жніўня 1862(1862-08-10)
Смерць 9 сакавіка 1931(1931-03-09) (68 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святога Станіслава

Мікалай Канстанцінавіч Гюбенет (10 жніўня 1862 — 9 сакавіка 1931) — расійскі грамадскі дзеяч і палітык, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю нацыяналістаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 10 жніўня 1862 года ў Харкаўскай губерні. Пачаў службу ў 1889 годзе ў канцылярыі Магілёўскага дваранскага дэпутацкага сходу. Ганаровы міравы суддзя Чэрыкаўскага ўезда. Старшыня ўезднай па сялянскіх справах прысутнасці і Клімавіцкага павятовага з’езду. Маршалак Клімавіцкага павета.

У 1907 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у рускую нацыянальную групу, з 1909 года - рускую нацыянальную фракцыю.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў арыштаваны, сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці, збег, эміграваў у Латвію.

Памёр у 9 сакавіка 1931 года ў Рызе. Пахаваны ў Рызе на Пакроўскіх могілках.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]