Мікалай Ягоравіч Матукоўскі
Мікалай Ягоравіч Матукоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 верасня 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 верасня 2001 (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, журналіст, сцэнарыст |
Мова твораў | беларуская і руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Ягоравіч Матуко́ўскі[1] (12 верасня 1929, в. Калюціна, Расонскі раён, Віцебская вобласць — 28 верасня 2001) — беларускі драматург. Заслужаны работнік культуры БССР (1977)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Тродавіцкую сярэднюю школу (1950), працаваў загадчыкам аддзела кадраў і аргработы Расонскага райкама камсамола, літсупрацоўнікам раённай газеты «Сацыялістычная праца». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверстітэта (1956). У 1952—1960 гадах — літработнік, потым загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1960—1964 гадах — галоўны рэдактар літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, у 1964—1966 гадах — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. З 1966 года — уласны карэспандэнт, у 1970—1993 гадах — загадчык Беларускага аддзялення рэдакцыі газеты «Известия». У 1993—1995 гадах — працаваў у газеце «Рэспубліка». У 1995—1998 гадах — кіраўнік літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Літаратурную працу пачаў у 1952 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар п’ес «Мужчына, будзь мужчынам!» (пастаўлена ў 1966), «Тры дні і тры ночы» (пастаўлена ў 1967), «Амністыя» (1971, пастаўлена ў 1970, асобнае выданне ў 1972, аднайменны кінафільм у 1982), «Апошняя інстанцыя» (1976, пастаўлена ў 1974), «Наследны прынц» (1976, пад назвай «Наследнік» пастаўлена ў 1976), «Мошенник поневоле» (паводле рамана М. Ларні «Чацвёрты пазванок», пастаўлена ў 1978), «Паядынак» (1985, пастаўлена ў 1985), «Мудрамер» (апублікавана і пастаўлена ў 1987). Аўтар зборнікаў «П’есы» (1979) і «Мудрамер» (1989). Напісаў сцэнарый мастацкага кінафільма «Сын старшыні» (пастаўлены ў 1976), тэлефільмаў «Траянскі конь» (пастаўлены ў 1980), «Мудрамер» (пастаўлены ў 1989), а таксама некалькіх сцэнарыяў дакументальных тэле- і кінафільмаў. Выдаў дакументальную аповесць пра Мінскае падполле 1941—1944 гадоў «Мінск» (1982), кнігу публіцыстыкі, эсэ «Чужая беда» (1987).
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Дружбы народаў
- Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).
- Узнагароджаны медалямі.
- Заслужаны работнік культуры БССР (1977).
- Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1984)
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за п’есу «Мудрамер».
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Матукоўскі Мікалай // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Матукоўскі Мікалай // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Матуко́ўскі Мікалай Ягоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 469. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 12 верасня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Расонскім раёне
- Памерлі 28 верасня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі СССР
- Драматургі Беларусі
- Журналісты СССР
- Журналісты Беларусі
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі