Мікалай Мікалаевіч Гуль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Гуль
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 1933
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Мікалай Мікалаевіч Гуль (нар. 1933, в. Сіўцы, Польская Рэспубліка — 2006) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч, Заслужаны настаўнік БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў в. Сіўцы (цяпер — Пастаўскі раён Віцебскай вобласці).

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава (1955).

Працаваў выкладчыкам Навапольскага сельскагаспадарчага тэхнікума, старшынёй планавай камісіі Пастаўскага райвыканкама. З 1960 года ў Ашмянскім раёне: выкладчык, намеснік дырэктара па вучэбнай частцы сельскагаспадарчага тэхнікума (1960—1967), лектар райкама партыі (1967—1976), галоўны дзяржаўны інспектар па закупках і якасці сельгаспрадукцыі. З 1966 года — адказны сакратар райсавета ветэранаў.

Памёр у 2006 годзе.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуль Мікалай Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2017. — С. 18.
  • Гуль Мікалай Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561—562.