Мікалай Мікалаевіч Уласюк (1957—2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Мікалаевіч Уласюк
Дата нараджэння 1957
Месца нараджэння
Дата смерці 25 красавіка 2024(2024-04-25)
Месца смерці
Дзеці Мікалай Мікалаевіч Уласюк
Альма-матар
Месца працы

Мікалай Мікалаевіч Уласюк (1957, г. Брэст25 красавіка 2024, г. Брэст) — беларускі архітэктар-рэстаўратар, краязнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Продкі паходзяць з-пад Бельска (цяпер Польшча). Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнікаў. Маці родам з вёскі Трасцяніца, бацька з Высокага[1].

Служыў на Чарнаморскім флоце[1]. У 1979[1]—1984 гадах вучыўся на архітэктурным факультэце БІБІ па спецыяльнасці «ландшафтная архітэктура». У 1984—2015 гадах працаваў інжынерам-будаўніком у Куставым інфармацыйна-вылічальным цэнтры Мінпрамбуда БССР, інспектарам па ахове помнікаў гісторыі і культуры Брэсцкай вобласці, архітэктарам у праектным інстытуце «Брэстграмадзянпраект», старшым архітэктарам, начальнік аддзела ў Брэсцкім філіяле інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»[2].

У 1997 годзе скончыў Міжнародную паўслядыпломную школу ICOMOS-IFLA (Варшава) па спецыяльнасці «ахова і рэстаўрацыя старажытных могілак»[2].

Адначасова з 2001 года выкладаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на кафедры архітэктурнага праектавання і малюнка (з 2017 — кафедра архітэктуры), у 2007—2013 — старшы выкладчык, з 2013 — дацэнт кафедры[2].

Памёр 25 красавіка 2024 года[3]. Пахаваны 26 красавіка.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар публікацый па кансервацыі і рэстаўрацыі помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны; гісторыі, архітэктуры і тапаніміі Брэста; публікацый пра метал і цэглу ў архітэктуры горада[2].

Аўтар кніг «Гістарычная тапанімія Кобрынскага фарштата крэпасці Брэст-Літоўск ХIХ-ХХI стагоддзяў і цяперашніх гарадскіх зямель», «Крэпасць Брэст-Літоўск: метал у архітэктуры» і «113D000743. Бедэкер» пра Трышынскія могілкі[2].

Высілкамі Уласюка ў 2016 годзе Трышынскія могілкі атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сына Мікалая Мікалаевіча Уласюка (нар. 1980), таксама архітэктара[2].

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Усе свае кнігі выдаў па-руску ў дарэформеннай арфаграфіі, бо хацеў «максімальна прытрымлівацца гістарычнай праўды». Прынцыпова выкарыстоўваў форму «Белоруссия» замест «Беларусь», якую, як лічыў, навязвалі як адзіную правільную з 1990-х гадоў[1].

Падтрымліваў палітыку Лукашэнкі па захаванні помнікаў Леніну і іншым савецкім дзеячам[1].

Лічыў, што помнікі важна захоўваць у тым выглядзе, у якім яны да нас дайшлі і не варта іх «псаваць» рэстаўрацыяй. Сябе называў архітэктарам-кансерватарам[1].

Зноскі