Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў
Нараджэнне 26 кастрычніка 1862(1862-10-26)
Смерць 1910[1]
Месца пахавання
Род Лявонцьевы[d]
Дзейнасць падарожнік-даследчык, пісьменнік, географ, ваенны
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў кавалерыя
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені Георгіеўскі крыж IV ступені Order of Solomon ордэн Зоркі Эфіопіі

Мікалай Сцяпанавіч Лявонцьеў (30 мая 1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 4 ліпеня 1910) — вайсковец, падарожнік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896).

Мікалай Лявонцьеў, генерал-губернатар Экватарыяльнай вобласці Абісініі, і яго збраяносец

Вучыўся ў Мікалаеўскім ваенным вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В. Елісеевым расійскую геаграфічную экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). Наладзіў сяброўскія адносіны з імператарам Менелікам II, садзейнічаў пасылцы ў ліпені 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламатычных адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам адпраўкі ў Эфіопію летам 1895 вялікай партыі расійскай зброі. У час італа-эфіопскай вайны (1895—96) ваенны саветнік Менеліка II. У 1897—99 генерал-губернатар Экватарыяльнай вобласці Эфіопіі, пасля чаго вярнуўся ў Расію. Удзельнік руска-японскай вайны (1904-05). Апошнія гады жыў у Парыжы.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Nikolaj Stepanovič Leontʹev // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]