Мікалай Сідаравіч Шэлег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сідаравіч Шэлег
Дата нараджэння 10 красавіка 1949(1949-04-10) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Мікалай Сідаравіч Шэлег (нар. 10 красавіка 1949, в. Крыстампалле, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне сусветнай эканомікі. Доктар эканамічных навук (2004), прафесар (2007).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка гандлю», 1971), Маскоўскі эканоміка-статыстычны інстытут (аспірантура, 1981), Расійская акадэмія дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (дактарантура, 2004).

Працаваў у Мінскім абласным выканаўчым камітэце (з 1973, інспектар), Інстытуце эканомікі спажыўкааперацыі (з 1975, загадчык лабораторыі), Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь (з 1993, начальнік аддзела гандлю), Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1996, начальнік упраўлення гандлю, юстыцыі і кантрольна-фіскальных органаў), Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы (з 1998, начальнік аналітычнага ўпраўлення, намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2004, факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі, кафедра эканомікі гандлю і паслуг, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: эканоміка гандлю ва ўмовах інтэграцыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Значок «Отличник советской потребительской кооперации» (1991), медаль «За усердие» 2-й ступені Урада Расійскай Федэрацыі (2004), юбілейны знак «10 лет единения народов Беларуси и России» (2006) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Концепция формирования единого потребительского рынка Беларуси и России в условиях создания союзного государства : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 ; 08.00.14 / Шелег Николай Сидорович. ― Москва, 2004.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шелег Николай Сидорович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. — Минск, 2008. — С. 123—124.