Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 26 жніўня 1949(1949-08-26) (74 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, публіцыст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Мікалай Уладзіміравіч Давідовіч (26 жніўня 1949, в. Малыя Бортнікі, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік, журналіст, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 жніўня 1949 г. ў вёсцы Малыя Бортнікі Бабруйскага раёна[1].

Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Гродзенскім тэхнікуме фізічнай культуры, потым працаваў фізруком у Бялыніцкай школе. Пасля службы ў войску на Далёкім Усходзе вярнуўся ў Бабруйск[1].

У 1973 г., пакінуўшы па ўласнай ініцыятыве пасаду інструктара фізкультуры райсавета «Дынама», быў прыняты літсупрацоўнікам газеты «Рабочы», якая выдавалася на Бабруйскім дрэваапрацоўчым аб’яднанні. Тады ж Давідовіч стаў студэнтам факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

У 1994—2003 гг. галоўны рэдактар газеты «Трыбуна працы». З 2004 г. — уласны карэспандэнт газеты «Рэспубліка» па Бабруйску[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2].

Жыве ў Бабруйску[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Мікалай Давідовіч узнагароджаны нагрудным знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у літаратуру», лаўрэат літаратурнай прэміі імя Івана Чыгрынава (у намінацыі «Проза») абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэміі Саюза прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь (1999 г.) за кнігу «Клічу ў будучыню»[3], прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў (2000 г.), прэзідэнцкім стыпендыятам у галіне мастацтва і літаратуры (2002 г.)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як дзесяці кніг публіцыстыкі і мастацкай прозы, сярод якіх «Квецень маёй вясны», «Я выбіраю Бабруйск», «Слухаю і раздумваю», «Вугал зроку» і іншыя. У 2017 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» надрукавана кніга публіцыстыкі і мастацкіх твораў «Падрэзанае крыло»[3].

Аўтар літаратурна-крытычных артыкулаў[3].

Адрэдагаваў знойдзены дзённік камандзіра разведгрупы «Сямерка» Мікалая Варожышчава, якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Быхаўскага раёна, і выдаў яго пад назвай «Па радыёграме — у Быхаўскі раён», тое ж зрабіў і з нататкамі жыхара мястэчка Баркалабава Быхаўскага раёна Віктара Куляшова, выпусціўшы кнігу «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю»[3].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чыстыя крыніцы» (Магілёў, 1993)
  • «Клічу ў будучыню» (Бабруйск, 1996)
  • «Между жизнью и смертью» (Мазыр, 1998)
  • «Слухаю і раздумваю» (Мазыр, 2001)
  • «След жыцця» (Мазыр, 2003)
  • «На перакрыжаванні дарог» (Мінск, 2008)
  • «Квецень маёй вясны»
  • «Я выбіраю Бабруйск» (Бабруйск, 2009)
  • «Вугал зроку» (2010)
  • «Прыдняпроўе — край талентаў» (Мінск, 2014)
  • «Да запаветнага берага» (Бабруйск, 2015)
  • «Таямніцы і паданні Баркалабаўскага краю» (?)
  • «Па радыёграме — у Быхаўскі раён» (?)
  • «Падрэзанае крыло» (Мінск, 2017)

Зноскі