Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1954(1954-01-01) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Мікалай Уладзіміравіч Леўчанка (нар. 1 студзеня 1954, в. Калодзецкая, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Калодзецкая Касцюковіцкага раёна (пахавана пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС). Пасля заканчэння сярэдняй школы служыў у арміі, у Групе савецкіх войскаў у Германіі[1]. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу[2].

З 1974 года працуе ў сродках масавай інфармацыі. Працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Быхаўскага раённага радыёвяшчання, рэдактарам Слаўгарадскай раённай газеты. У снежні 1991 г. быў назначаны на пасаду рэдактара быхаўскай газеты «Маяк Прыдняпроўя»[2].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3] з 2006 года[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг прозы і паэзіі «Пад знакам зялёнай ружы», «Шчырасць», «Зелёное золото», «Уроки мужества», «Непраходзячы боль», «Крылатая гвардия»[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За сумленную працу ў 2003 годзе Мікалай Уладзіміравіч быў узнагароджаны знакам «Выдатнік друку Беларусі», у 2005 г. на з’ездзе журналістаў яму было прысвоена званне «Заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў». Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года-2005» у намінацыі грамадска-палітычная дзейнасць, лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро», уладальнік Гран-пры IV Нацыянальнага конкурсу «Залатая ліцера»[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Пад знакам зялёнай ружы» (Магілёў, 2003)
  • «Шчырасць» (Магілёў, 2005)
  • «Зеленое золото» (Могилев, 2006)
  • «Уроки мужества» (Минск, 2009)
  • «Непраходзячы боль» (Мінск, 2010)
  • «Крылатая гвардия» (2011)
  • «Вяртанне» (Мінск, 2013)
  • «Созвездие героев» (Могилев, 2014)
  • «Герои освобождения» (2018).

Зноскі