Мікалай Уладзіміравіч Шалыга
Мікалай Уладзіміравіч Шалыга | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1950 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, біяфізік, загадчык лабараторыі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (2001) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Мікалай Уладзіміравіч Шалыга (нар. 14 лістапада 1950, в. Краснае, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі расліннай клеткі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2001).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1973).
У 1973—1976 гадах настаўнік, намеснік дырэктара сярэдняй школы. З 1981 года ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР, з 2002 года загадчык лабараторыі[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Устанавіў тонкія механізмы рэгуляцыі актыўнасці антыаксідантнай ахоўнай сістэмы расліннай клеткі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы павышэння ўстойлівасці раслін да фотаакісляльнаму стрэсу, выкліканаму залішнім накапленнем эндагенных парфірынаў, а таксама новыя эфектыўныя метады адбору перспектыўных сортаабразцоў злакавых культур з падвышанай устойлівасцю да экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя — глебавай засухі, нізкатэмпературных стрэсу і падтаплення. Суаўтар новага гатунку азімай пшаніцы Амелія. З яго ўдзелам распрацавана энергазберагальная тэхналогія атрымання кармавой дабаўкі на аснове водарасцяў. Пад яго кіраўніцтвам створана адзіная ў Рэспубліцы Беларусь калекцыя жывых гаспадарча карысных водарасцяў, у якой маюцца штамы-прадуцэнты ўнікальных антыаксідантаў (фікаціаніна і астаксантіна).
Аўтар 275 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 каталогаў, 2 метадычных указанняў, 2 рэкамендацый, 10 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Биосинтез хлорофилла и фотодинамические процессы в растениях. — Минск, 2004.
- Каталог генетического фонда хозяйственно полезных видов водорослей. — Минск, 2011 (у сааўтарстве).
- Dynamics of oxidative processes and antioxidant system action in barley leaves under soil drought // Barley: physical properties, genetic factors and environmental impacts on growth. — N. Y., 2014 (у сааўтарстве).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Шалыга Мікалай Уладзіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Шалыго Николай Владимирович Архівавана 18 лютага 2022. (руск.) // Сайт БДМУ
- База патентов Беларуси (руск.)
- Мікалай Уладзіміравіч Шалыга ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці
- Супрацоўнікі Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАНБ
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяфізікі СССР
- Біяфізікі Беларусі