Мікола Ракітны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Ракітны
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 красавіка 1920(1920-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 жніўня 2000(2000-08-02) (80 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Мікола Ракітны (сапр. — Мікалай Ісакавіч Новікаў; 15 красавіка 1920, в. Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 2 жніўня 2000) — беларускі празаік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую сямігодку. У 1935—1938 вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы, пасля заканчэння якой быў слухачом мастацтвазнаўчага аддзялення Акадэміі мастацтваў, правучыўся два гады.

У 1939—1946 у Чырвонай арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Цэнтральным і Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены. У 1943 накіраваны ў ваеннае вучылішча.

Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком і літработнікам газеты «Звязда» (1946—1949), рэдактарам аддзела нарыса (1949—1967), аддзела літаратуры і мастацтва (1967—1980) часопіса «Беларусь». Жыў у Мінску.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1950 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Першае апавяданне «Выпадак у атрадзе» надрукаваў у 1944 на рускай мове ў армейскай газеце «За Отчизну», другое апавяданне «Пярэваратні» — у газеце «Красный воин». З 1947 піша на беларускай мове. Яго апавяданні, нарысы, фельетоны рэгулярна з’яўляюцца ў рэспубліканскім друку (часопісы «Беларусь», «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка» і інш.).

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Ранняй вясною» (1952), «Вячэрнія зоры» (1956), «Селькоры» (1958), «Пад адным дахам» (апавяданні і нарысы, 1961), «Была вясна…» (1964), «Сярод людзей сваіх» (1967), «Вясковыя навелы» (1969), «Выбранае» (1972), «Засмужаная далеч» (1979), «У буйным свеце лотаці» (1989). У 1980 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Нязменным аб’ектам увагі аўтара з’яўляюцца сціплыя вясковыя людзі. Апавяданні вызначаюцца псіхалагічнай дакладнасцю, цэласнасцю задумы, выразнай мовай герояў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ракітны Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 136. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
  • Ракітны Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]