Мікіта Ігаравіч Рочаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікіта Рочаў)
Футбол
Мікіта Рочаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Мікіта Ігаравіч Рочаў
Нарадзіўся 6 лістапада 1992(1992-11-06)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 169 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Маладзёжныя клубы
2009 Расія Ціміразевец (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2012   Беларусь Полацк 7 (0)
2013—2014 Беларусь Слуцк 14 (0)
2014   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 22 (0)
2015—2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 45 (0)
2017 Беларусь Ліда 11 (0)
2018 Беларусь Чысць 7 (1)
2018—2019 Славакія Партызан (Бардзеёў) 38 (3)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2020—2021 Беларусь Крумкачы (Мінск) 27 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Мікіта Рочаў (нар. 6 лістапада 1992, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец беларускага горада Ліда, у шасцігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Маскву, дзе пачаў займацца футболам у СДЮШАР-76. У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком дубля барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2012 года разам з Яўгенам Шыкаўкам быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[2], а ў сакавіку 2013 года, па заканчэнні кантракта з БАТЭ, падпісаў трохгадовае пагадненне са «Слуцкам»[3].

У складзе «Слуцка» атрымаў перамогу ў Першай лізе ў сезоне 2013, аднак замацавацца ў складзе не здолеў. У сакавіку 2014 года абаронца быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[4], дзе стаў іграком асновы. У лютым 2015 года, разарваўшы кантракт са «Слуцкам»[5], стаў іграком «Іслачы» на трывалай аснове і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6]. У Вышэйшай лізе працягваў гуляць у асноўным складзе на пазіцыі левага (часам правага) абаронцы.

У студзені 2017 года пакінуў «Іслач»[7], аднак пасля няўдалага прагляду ў «Слуцку» вярнуўся ў каманду і ў сакавіку падпісаў новае пагадненне[8]. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іслаччу»[9] і неўзабаве стаў іграком «Ліды»[10]. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў лідскі клуб[11].

У сакавіку 2018 года далучыўся да латвійскага клуба «Валміера», аднак пазней вярнуўся ў Беларусь і стаў іграком «Чысці»[12]. У ліпені 2018 года перайшоў у славацкі клуб «Партызан» з Бардзеёва[13]. Пакінуў «Партызан» у студзені 2020 года[14].

У сакавіку 2020 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны», а ў ліпені пакінуў клуб і перайшоў у «Крумкачы»[15], дзе стаў выхадзіць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[16]. У сезоне 2021 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў «Крумкачы».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль БАТЭ Беларусь 27 0
2011 дубль БАТЭ Беларусь 8 0
2012 (1) дубль БАТЭ Беларусь 8 0
2012 (2) Д2 Полацк Беларусь 7 0
2013 Д2 Слуцк Беларусь 14 0
2014 Д2 Іслач Беларусь 22 0
2015 Д2 Іслач Беларусь 18 0
2016 Д1 Іслач Беларусь 19 0
2017 (1) Д1 Іслач Беларусь 8 0
2017 (2) Д2 Ліда Беларусь 11 0
2018 (1) Д2 Чысць Беларусь 7 1
2018/19 Д2 Партызан Славакія 28 3
2019/20 (1) Д2 Партызан Славакія 10 0
2020 (1) Д1 Белшына Беларусь 8 0
2020 (2) Д2 Крумкачы Беларусь 14 1
2021 Д2 Крумкачы Беларусь 13 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Nikita Rochev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. БАТЭ отдал в аренду еще двух игроков (руск.). football.by (21 ліпеня 2012). Праверана 25 красавіка 2024.
  3. Никита Рочев перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (4 сакавіка 2013). Праверана 25 красавіка 2024.
  4. Никта Рочев отдан в аренду «Ислочи» (руск.). football.by (11 сакавіка 2014). Праверана 25 красавіка 2024.
  5. Рочев покинул «Слуцк» (руск.). by.tribuna.com (24 лютага 2015). Праверана 25 красавіка 2024.
  6. Никита Рочев продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (7 лютага 2016). Праверана 25 красавіка 2024.
  7. Никита Рочев покинул "Ислочь" (руск.). football.by (10 студзеня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  8. Никита Рочев проведет следующий сезон в "Ислочи" (руск.). football.by (23 сакавіка 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  9. Никита Рочев расторг контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (4 жніўня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  10. "Лида" подписала контракт с Рочевым и арендовала у "Немана" Лешко (руск.). football.by (9 жніўня 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  11. Рочев и Огурцов покинули "Лиду" (руск.). football.by (16 лістапада 2017). Праверана 25 красавіка 2024.
  12. "Чисть" подписала соглашения с Рочевым и еще 8-ю новичками и продлила контракты с 13-ю игроками (руск.). football.by (3 красавіка 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
  13. Рочев покинул "Чисть" и перейдет в словацкий клуб (руск.). football.by (30 ліпеня 2018). Праверана 25 красавіка 2024.
  14. Рочев покинул словацкий "Партизан" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2022. Праверана 8 студзеня 2020.
  15. Рочев сменил "Белшину" на НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (17 ліпеня 2020). Праверана 25 красавіка 2024.
  16. Рочев подписал новый контракт с НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (23 студзеня 2021). Праверана 25 красавіка 2024.