Мільтыяд
| Мільтыяд стар.-грэч. Μιλτιάδης |
|
![]() |
|
| Ілюстрацыя з кнігі Young Persons' Cyclopedia of Persons and Places, 1881 | |
| Дата нараджэння: | каля 550 года да н.э. |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Афіны |
| Дата смерці: | 489 да н.э. |
| Месца смерці: | Афіны |
| Грамадзянства: | Афіны, Персія |
| Род дзейнасці: | афінскі стратэг |
| Бацька: | Кімон |
| Жонка: | Гегесіпіла, дачка фракійскага цара Алора |
| Дзеці: | сыны Метыёх і Кімон |
Мільтыяд (грэч. Μιλτιάδης; ~550—488 да н.э.) — афінскі палкаводзец, сын Кімона Старэйшага (які быў зводным братам Мільтыяд Старэйшага) бацька Кімона Малодшага (ад фракійкі).
Вядомы перамогай над войскам Персіі ў Марафонскай бітве (490 да н.э.), калі быў стратэгам. Але паход супраць Параса правёў няўдала, і быў асуджаны да штрафу ў 50 талантаў. Не здолеў выплаціць штрафу і быў пасаджаны ў турму, дзе памёр ад ран, атрыманых у паходзе. Яго сын Кімон выплаціў штраф і пасмяротна рэабілітаваў бацьку.
Займаўся палітыкай яшчэ пры Пісістратыдах; паміж 521 і 513 да н.э. быў высланы ў Херсанес Фракійскі. Там ажаніўся з дачкой цара Апора Гегесіпіле, і вярнуўся ў Афіны (493 да н.э.) як правіцель, на ўласных караблях.
Найбольш верагоднымі выявамі лічацца дзве гермы Фульвія (знойдзены ў 1553 і 1940 гг.), якія, відаць, з'яўляюцца копіямі партрэту, зробленага ў 460-х гг. да н.э. — статуі Фідыя[1]
Зноскі
- ↑ Аўтарства статуі — паводле паведамлення Паўсанія. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)

