Мільфлёр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мільфлёр (фр.: mille-fleurs — «тысяча кветак») — асаблівы від шпалераў XV—XVI стст. з аднатонным фонам, усеяным кветкамі або лісцем[1].

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Мільфлёры былі шырока распаўсюджаныя ў шпалерным ткацтве ўсяго франка-фламандскага рэгіёну, але верагодна, што першапачаткова яны з’явіліся ў Францыі, у прыватнасці ў Турэні — правінцыі, якая традыцыйна лічыцца галоўным цэнтрам выпрацоўкі такіх шпалераў[2]. Іх узнікненне адносіцца да XV стагоддзя, калі вытворчасць французскіх шпалераў з-за Стогадовай вайны перамясцілася з Парыжа ў гарады, размешчаныя ў басейне Луары. Як мяркуецца, мільфлёры з’явіліся пад уплывам традыцыйнага звычаю, што існаваў у Францыі: маршрут працэсіі ў дзень Свята Цела Хрыстова ўпрыгожваўся тканінамі са мноствам прымацаваных да іх жывых кветак.

Характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Сюжэты мільфлёраў вельмі разнастайныя: гэта могуць быць алегорыі, сцэны са свецкага жыцця, рэлігійныя або міфалагічныя сюжэты[1]. Акрамя раслінных матываў часта адлюстроўваюцца таксама жывёлы і птушкі.

Фон бывае чырвоным, зялёным, цёмна-сінім, радзей белым або жоўтым[1]. Кветкі на гэтым фоне могуць быць размешчаны вельмі шчыльна або больш рэдка; адлюстроўвацца гранічна натуралістычна або стылізавана. Часцяком не складае працы пазнаць намаляваныя расліны; спецыялісты налічваюць на мільфлёрах каля сотні відаў[1]. Усе яны мелі пэўнае сімвалічнае значэнне, якое лёгка прачытваюцца сярэднявечным гледачом[2].

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з самых вядомых мільфлёраў — цыкл з шасці шпалераў «Дама з аднарогам». На сінім фоне прадстаўлены кветкі, сярод якіх гваздзікі, гладыёлусы, ружы, цюльпаны, язмін, браткі, барвенак, крокусы, ландыш, першацветы, касачы, фіялкі, лілеі, півоні, гіяцынты, цыкламены, рамонкі і іншыя[3]. На чырвоным фоне намаляваныя зрэзаныя кветкі, якія ляжаць на зямлі. Як мяркуецца, гэта звязана з традыцыяй усыпаць зямлю кветкамі ў дні вялікіх святаў[3].

Іншыя вядомыя мільфлёры — «Сцэны з жыцця сеньёраў», «Канцэрты на ўлонні прыроды», «Трыумф смерці, ці Тры мойры».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]