Касач

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Касач
Iris germanica 160505.jpg
Iris germanica —
тыпавы від рода Касач
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Аднадольныя

Парадак:

Касачовакветныя

Сямейства:

Касачовыя

Род:

Касач

Навуковая назва

Iris L., 1753

ITIS   43191
NCBI   26378

Касач (Iris) — род шматгадовых карэнішчавых раслін сямейства Касачовыя. Касачы сустракаюцца на ўсіх кантынентах. Род налічвае каля 800 відаў з найбагацейшай разнастайнасцю формаў і адценняў. За гэта ён і атрымаў сваю назву (грэч. ἶρῐς — вясёлка).

Iris spp Sturm61.jpg
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1. Касач сібірскі (Iris sibirica)]]
2. Iris graminea

Змест

[правіць] Апісанне

Сцеблы — адзіночныя або пучкамі, простыя ці галінастыя.

Лісце — плоскае, мечападобнае, сабрана большай часткай у аснавання сцябла.

Каранёвая сістэма размешчана ў верхнім ворным пласце.

Кветкі — адзіночныя або ў суквеццях, у асобных відаў злёгку духмяныя. Кветкі касач вельмі своеасаблівыя: у іх няма чашалісцікаў і пялёсткаў. Форма кветкі блізкая да страення архідэі. Калякветнік — трубчасты. Аснаванні пялёсткаў зрастаюцца ў трубку, унутры якой знаходзіцца нектар. У Беларусі касачы квітнеюць з канца мая і да ліпеня.

Касачы адрозніваюцца высокай зімаўстойлівасцю, да глебы непатрабавальныя, але не пераносяць моцна ўвільготненай глебы, таму іх лепш высаджваць на схілах. Кветкі вырошчваюць на адным месцы да сямі гадоў.

[правіць] Геаграфія роду

Арэал роду Iris ахоплівае рэгіёны Паўночнага паўшар'я з умераным і субтрапічным кліматам. На поўначы яны распаўсюджаныя амаль да 70° паўночнай шыраты (у Паўночна-Усходняй Азіі і на Алясцы), на поўдні — ад 30° паўночнай шыраты, амаль да тропікаў (правінцыя Гуандун у Кітаі). Найбольшая колькасць відаў прыпадае на краіны Міжземнамор'я, Паўднёва-Заходнюю і Сярэднюю Азію.

У дзікай прыродзе Беларусі 3 віды[1]:

[правіць] Сінонімы

Зноскі

  1. База Растения Беларуси


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах