Гваздзік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гваздзік
Dianthus armeria 060805.jpg
Гваздзік армерыяпадобны (Dianthus armeria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dianthus L. (1753)

Сінонімы
Caryophyllus Mill.
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   20275
NCBI   3569
EOL   61658
GRIN   g:3568
IPNI   6245-1

Гваздзік (Dianthus) — род адна- ці двухлетніх травяністых раслін сямейства гваздзіковыя. Існуе каля 300 відаў.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

У асноўным распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі, некалькі відаў сустракаюцца ў Паўночнай Афрыцы і адзін (Dianthus repens) — у прыпалярных частках Паўночнай Амерыкі. Від Dianthus caryophyllus часта вырошчваецца ў якасці дэкаратыўных кветак.

На Беларусі 10 дзікарослых відаў[3].

Растуць у сухіх барах і шыракалістых лясах, на пясчаных мясцінах, лугах і ў поймах рэк. Гваздзік армерыяпадобны і гваздзік картузіянскі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Гваздзік Борбаша (лац.: Dianthus borbasii), вузкачашачны (лац.: Dianthus stenocalyx) і пышны (лац.: Dianthus superbus) патрабуюць прафілактычнай аховы.

Некаторыя віды[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмат-, рэдка аднагадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, прыўзнятым, простым або галінастым вузлаватым сцяблом. Лісце суцэльнае, супраціўнае, сядзячае, звычайна ланцэтнае, падоўжана-ланцэтнае, лінейнае, шылападобнае, ніжняе часта ў разетцы. Чашачка зрослалістая, пры аснове з лускападобнымі, прыціснутымі прыкветнікамі (характэрная прыкмета роду). Кветкі звычайна буйныя, духмяныя, белыя, зеленаватыя, ружовыя, пурпуровыя і інш., пяцічленныя, адзіночныя, сабраныя ў верхавінкавыя раскідзістыя або шчыльныя суквецці. Плод — каробачка.

Лекавыя, меданосныя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны.[5]

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. База Растения Беларуси
  4. Dianthus у базе дадзеных Index Nominum Genericorum (ING)(англ.)  (Праверана 25 мая 2010)
  5. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5:Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.