Мірны (Якуція)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Мірны (руск.: Мирный) — горад (з 1959) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мірнінскага улуса Якуціі. Насельніцтва 39,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1955 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Ірэлях (басейн Вілюя), за 1207 км ад Якуцка. Сваім існаваннем і назвай горад абавязаны адкрыццю ў 1955 годзе кімберлітавай трубкі «Мір».