Міхаіл Іванавіч Бушма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Бушма
Дата нараджэння 19 ліпеня 1951(1951-07-19) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Міхаіл Іванавіч Бушма (нар. 19 ліпеня 1951, в. Дзяляцічы, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі ўрач-фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (2003).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1974; аспірантура, 1977).

Працаваў у Інстытуце біяхіміі НАН Беларусі (1977—1999, галоўны навуковы супрацоўнік, з 1994 — загадчык лабараторыі біяхімічнай фармакалогіі), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1999, педыятрычны факультэт, кафедра фармакалогіі, прафесар, у 1999—2014 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: рэгуляцыя метабалізму ксенабіётыкаў; біямаркеры схільнасці да арганатаксічнасці ксенабіётыкаў; распрацоўка новых лекавых сродкаў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Витамины Е, фолиевая кислота и РР как активаторы гидроксилирующей, глюкуро- и глутатионконъюгирующей систем печени : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.25 : утверждена 20.12.1991 / Бушма Михаил Иванович. — Гродно, 1991.
  • Фармакологическая активность уридина и цитидина : диссертация … кандидата медицинских наук : 14.00.25 : утверждена 31.10.1979 / Бушма Михаил Иванович. — Гродно, 1979.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бушма Міхаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 367. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Бушма Михаил Иванович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета (1958—2003). — Гродно, 2003. — С. 109—110.
  • Бушма Михаил Иванович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета. — Гродно, 2013. — С. 58.
  • Бушма Михаил Иванович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 447—448.