Міхаіл Іванавіч Дзямчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Іванавіч Дзямчук
Дата нараджэння 26 мая 1946(1946-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 ліпеня 2016(2016-07-27) (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Міхаі́л Іва́навіч Дзямчу́к (28 мая 1946, в. Дзявяткі, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР — 27 ліпеня 2016) — савецкі і беларускі вучоны і дзяржаўны дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі і тэхнікі. Міністр народнай адукацыі БССР (1989—1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1968 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дыплом з адзнакай).

Кар’ера:

  • 1970—1985 у БДУ: малодшы, затым старшы навуковы супрацоўнік, з 1976 па 1984 год — загадчык лабараторыі НДІ прыкладных фізічных праблем, у 1984—1985 загадчык кафедры аўтаматызацыі навуковых даследаванняў.
  • 1985—1988 — загадчык аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ.
  • 1988—1991 — міністр народнай адукацыі БССР.
  • 1991—1994 — намеснік старшыні Савета Міністраў Беларусі.
  • 1994—2000 — рэктар Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
  • 2000—2001 — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі.
  • 2001—2002 — дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі.
  • 2002—2016 — рэктар Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ.

Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), народны дэпутат СССР (1989—1991).

Дзяржаўная прэмія БССР 1986 года за распрацоўку і ўкараненне ў практыку оптыка-фізічных даследаванняў статыстычных метадаў часовага аналізу хуткапераменных патокаў светлавога выпраменьвання.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 40 вынаходстваў.

Асноўныя працы:

  • Статистический одноквантовый метод в оптико-физическом эксперименте. Мн.: Изд-во БГУ, 1981 (совм. с М. А. Ивановым).
  • Импульсная спектрометрия. Мн.: Университетское, 1986 (совм. с М. А. Ивановым).
  • Республика Беларусь: системные принципы устойчивого развития. Мн.: РИВШ БГУ, 2003 (совм с. А. Т. Юркевичем).
  • Высшая школа в стратегии инновационного развития Республики Беларусь. Мн.: РИВШ, 2006.
  • Системная методология инновационной деятельности: учеб. пособие. Минск: РИВШ, 2007 (совм с. А. Т. Юркевичем).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзямчук Міхаіл Іванавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 269. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]