Міхаіл Георгіевіч Гелавані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Георгіевіч Гелавані
Дата нараджэння 6 студзеня 1893(1893-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1956(1956-12-21)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прафесія акцёр, кінарэжысёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, chorist
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені
Узнагароды
IMDb ID 0312499
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхаіл Георгіевіч Гелавані (1892/1893 — 1956) — савецкі акцёр тэатра і кіно, рэжысёр тэатра, кінарэжысёр. Народны артыст СССР (1950). Лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій (1941, 1942, 1947, 1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 студзеня 1893 (25 снежня 1892) у вёсцы Ласурыя (па іншых крыніцах — у паселішчы Спатагоры) Кутаіскай губерні (цяпер — Цагерскі муніцыпалітэт, Грузія). Бацькі яго, якія паходзілі з лечхумскіх князёў Гелавані, займаліся сельскай гаспадаркай.

У юнацкім узросце валодаў выдатным барытонам і спяваў у царкоўным хоры. Сцэнічную дзейнасць пачаў у грузінскім тэатры Баку ў 1912 годзе. Затым граў у тэатрах Батумі (1913—1914 і з 1916), Кутаісі (1914—1915). У 1919—1920 гадах вучыўся ў драматычнай студыі пад кіраўніцтвам Г. Джабадары ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі). У 1921—1922 і ў 1936—1939 гадах — акцёр Тбіліскага тэатра імя Шата Руставелі. У тэатры займаўся рэжысурай, ставіў спектаклі. Упершыню сыграў ролю І. В. Сталіна ў тэатры ў 1937 г. («З іскры …» Ш. Дадыяні).

З 1924 года — акцёр, з другой палове 1920-х гадоў — таксама і рэжысёр трэста АТ «Дзяржкінпрам Грузіі» (цяпер «Грузія-фільм»), у 1927 годзе — рэжысёр-пастаноўшчык кінастудыі «Арменкино» (цяпер «Арменфільм»).

У 1942—1948 гадах — акцёр МХАТа, у 1954—1956 — Тэатра-студыі кінаакцёра (абодва ў Маскве).

Рэжысёр Георгій Данелія сцвярджаў, што Міхаіл Георгіевіч граў Сталіна шмат разоў, але ні разу асабіста яго не бачыў. Ведаючы, што Міхаіл Чыяўрэлі часта сустракаецца са Сталіным, ён прасіў яго аб сустрэчы з генералісімусам. Але, у выніку розыгрышу Чыяўрэлі, Гелавані трапіў у далікатную сітуацыю і пасля гэтага яму не давяралі ролі Сталіна.

Зноскі

  1. Геловани Михаил Георгиевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.