Міхаіл Далецкі
Міхаіл Далецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1884 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1942 |
Альма-матар |
Міхаіл Далецкі (11 жніўня 1884 — 1942) — каталіцкі святар заходняга абраду, ганаровы канонік Пінскай кафедральнай капітулы, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў в. Абабы Слабодскай воласці Новааляксандраўскага павета Віленскай губерні. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Ігнат і Іаанна (з дому Багародзяў) Далецкія.
Атрымаў хатнюю адукацыю. Здаў экзамен на атэстат сталасці пры Кадэцкім корпусе імператара Аляксандра II у Пецярбургу. У 1904—1909 гадах вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пецярбургу. Пасвячоны ў святары 19 мая 1909 года біскупам Стэфанам Дзенісевічам у Пецярбургу. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя ў Пінску. У 1911 годзе — адміністратар Старчыцкай парафіі Слуцкага дэканата. На ўрачыстасцях з нагоды ўзвядзення ў сан біскупа Ф. Карэвіча ў 1914 годзе выступіў па пытанні ўжывання беларускай мовы ў касцёле.
Карэспандаваў і матэрыяльна падтрымліваў выданне першай беларускай каталіцкай газеты «Biełarus». З 1924 года — на пасадзе пробашча ў парафіі Уселюб Пінскай дыяцэзіі. У 1933 годзе прызначаны пробашчам і дэканам у Навагрудку.