Міхаіл Фёдаравіч Макарачкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Фёдаравіч Макарачкін
Дата нараджэння 17 лістапада 1891(1891-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 жніўня 1963(1963-08-05) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «За працоўную адзнаку» медаль «За абарону Масквы» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Міхаіл Фёдаравіч Мака́рачкін[1] (руск.: Михаил Фёдорович Макарочкин; 17 лістапада 1891 — 5 жніўня 1963) — вучоны ў галіне грунтазнаўства і фундаментабудаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1945), прафесар (1945), член-карэспандэнт Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (1957), Акадэміі навук БССР[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Глубкі Навасільскага павета Тульскай губерні (зараз у Навасільскім раёне Арлоўскай вобласці Расіі). У 1908—1912 гадах працаваў настаўнікам[2]. У 1915 годзе скончыў Тульскі настаўніцкі інстытут. У 1915—1917 гадах у Рускай імператарскай арміі, у 1920—1921 гадах — у Чырвонай Арміі[2]. Да 1922 года выкладаў матэматыку. У 1926 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. У 1926—1930 годзе займаў пасады ў сістэме Народнага камісарыята шляхоў зносін і адначасова ў 1927—1929 гадах вучыўся у вячэрнім Універсітэце марксізма-ленінізма. З 1930 года М. Ф. Макарачкін у Маскоўскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін, дзе займаў пасады ад асістэнта да прафесара і адначасова ў 1936—1937 гадах намесніка дэкана, у 1937—1947 гадах — дэкана факультэта. У 1947—1950 гадах адбываў пакаранне ў выпраўленча-працоўным лагеры (быў рэабілітаваны ў 1955 годзе)[2]. У 1951—1953 гадах — выкладчык матэматыкі ў 11-й сярэдняй школы ў Магілёве[2].

З ліпеня 1953 года М. Ф. Макарачкін у Беларускім політэхнічным інстытуце на пасадзе прафесара, з верасня 1953 года — загадчыка кафедры асноў і фундаментаў[2].

Памёр 5 жніўня 1963 года. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках у Мінску.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па грунтазнаўству, праектаванню і будаўніцтву фундаментаў з выкарыстаннем мясцовых матэрыялаў. Займаўся экспертызай будаўнічых аб’ектаў на тэрыторыі БССР.

Сярод апублікаванага:

  • Макарочкин М. Ф., Соболевский Ю. А. Фундаменты под машины. — Минск: Госиздат БССР, Ред. науч.-техн. лит., 1958. — 114 с.: черт.
  • Состав и строительные свойства лессовидных грунтов БССР / М. Ф. Макарочкин, В. Н. Шарай, Н. И. Ловыгин. — Минск: Госиздат БССР. Ред. науч.-техн. лит., 1959. — 124 с.: ил., карт.
  • Макарочкин М. Ф., Морозова Л. К. Учебное пособие к лабораторным работам по механике грунтов: Для студентов заоч. обучения по специальностям «Пром. и гражданское строительство» и «Гидротехн. строительство» / М-во высш., сред., спец. и проф. образования Белорус. ССР. Белорус. политехн. ин-т им. И. В. Сталина. — Мн.: Б. и., 1961. — 58 с., 4 л. граф.: черт.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]