Міха Гарапеўшак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Міха Гарапеўшак
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 сакавіка 1991(1991-03-12)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Славенія
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Рэспубліка Кіпр АСІЛ
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2014 Славенія Шампіён (Цэле) 66 (3)
2014—2015 Польшча Легіяновія (Легіянова) 17 (1)
2015—2017 Украіна Валынь (Луцк) 35 (1)
2017—2018 Польшча Алімпія (Грудзёндз) 17 (1)
2018—2019 Украіна Валынь (Луцк) 42 (9)
2020 Беларусь Дынама (Мінск) 22 (2)
2021 Украіна Чарнаморац (Адэса) 9 (0)
2022—2023 Рэспубліка Кіпр Этнікас (Ахна) 21 (1)
2023— Рэспубліка Кіпр АСІЛ (Лісі)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міха Гарапеўшак (славенск.: Miha Goropevšek; нар. 12 сакавіка 1991, Цэле, Славенія) — славенскі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба АСІЛ з Лісі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам клуба «Сімер Шампіён» з славенскага горада Цэле, за які ён дэбютаваў ва ўзросце 20 гадоў. За родны клуб Міха правёў 63 матчы, у якіх забіў тры галы. Улетку 2014 года з’ехаў у Польшчу, дзе выступаў у складзе клуба трэцяга дывізіёна «Легіяновія». За гэты клуб абаронца згуляў у 17 гульнях, у якіх забіў адзін гол. У жніўні 2015 года года перайшоў у стан «Валыні» з Луцка, якая тады гуляла ў першым дывізіёне ўкраінскага футбола.

У ліпені 2017 года Гарапеўшак вярнуўся ў Польшчу, у «Алімпію» з горада Грудзёндз, якая тады выступала ў другім дывізіёне. У складзе польскага клуба Міха згуляў у 17 матчах, у якіх забіў адзін гол. Праз год Гарапеўшак вярнуўся ў Луцк. У складзе валынянаў славенец у агульнай суме прыняў удзел у 82 матчах, у якіх зарабіў 18 выніковых балаў (10+8).

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[2]. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў беларускі клуб[3]. У сакавіку 2021 года далучыўся да адэскага «Чарнаморца», дапамог яму вярнуцца ў Прэм’ер-лігу, але сам па заканчэнні сезона 2020/21 пакінуў каманду.

У жніўні 2022 года далучыўся да кіпрскага «Этнікаса», якому дапамог вярнуцца ў элітны дывізіён. У жніўні 2023 года перабраўся ў АСІЛ.

Зноскі