Набі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Талісман (1888), Поль Серузье, Музей Арсэ, Парыж

Група «Набі» (фр.: Nabis ад стар.-яўр.: נביא — «прарок», «абраны»; назва прапанавана паэтам Анры Казалісам) — французская мастацкая група, заснавана Полем Серузье, існавала ў Парыжы ў 18901905 гадах. Набіды, нароўні з імпрэсіяністамі, уяўлялі сабой адзін з галоўных кірункаў мастацтва канца XIX — пачатку XX стагоддзяў.

У групу ўваходзілі такія людзі як Марыс Дэні, П’ер Банар, Поль Рансон, Арыстыд Маёль, Фелікс Валатон, Кер-Ксаўе Русель, Жан Эдуар Вюяр, Поль Серузье і іншыя.

Мастакі-набіды стварылі своеасаблівы варыянт стылю «мадэрн» пад уплывам Поля Гагена і понт-авенскай школы. Іх творчасць блізка да літаратурнага сімвалізму і характарызуецца вяршэнствам каляровага пачатку, дэкаратыўнай абагуленасцю формаў, мяккай музычнасцю рытмаў, плоскасцевай стылізацыяй матываў мастацтва розных народаў: французскага народнага мастацтва, японскай гравюры і італьянскіх прымітывістаў.

Творам Серузье, Дэні, Руселя характэрны рэлігійна-містычныя настроі ў той час як працы Банара і Вюяра маюць інтымна-лірычны лад вобразаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Великие художники, Киев, 2003 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]