Пуантылізм
Пуантылізм (фр.: Pointillisme, літаральна «кропкавасць», фр.: point — пункт), ці дывізіянізм — кірунак у жывапісе неаімпрэсіянізму, які ўзнік у Францыі каля 1885 года, у аснове якога ляжыць манера пісьма асобнымі мазкамі правільнай, кропкавай ці прамавугольнай формы. Характарызуецца адмовай ад фізічнага змешвання фарбаў дзеля аптычнага эфекту.
Гісторыя [правіць]
Узнікненне пуантылізму звязана з захапленнем маладога мастака Жоржа Сёра тэорыяй колеру, ім былі вывучаны працы Шарля Блана, Эжэна Шэўрэля, Агдэна Руда і ўдала ўжыты на практыку ў карціне «Нядзельны дзень на востраве Гранд-Жат», якая ўпершыню экспанавалася на апошняй выстаўцы імпрэсіяністаў у 1886 годзе.
Таксама ў гэтым кірунку працавалі Поль Сіньяк, Анры Крос, Люсьен Пісаро і з 1885 да 1890 адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму Каміль Пісаро.
Літаратура [правіць]
- Хайо Дюхтинг. Жорж Сёра, Москва «Арт-Родник», 2005
- Пуантылізм // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуантылізм
| Постімпрэсіянізм | |
|---|---|
| Канец XIX ст. | Неаімпрэсіянізм · Пуантылізм · Клуазанізм · Сінтэтызм · «Набі» · Мадэрн |
| Пачатак XX ст. | Фавізм · «Сіні вершнік» · «Мост» · Экспрэсіянізм · Кубізм · Актывізм |