З пляцоўкі Вікіпедыя.
Нарцыс (Narcissus) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавых.
Адрозніваюць каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор'і. Трапляюцца ў вільготных месцах, на высакагорных і далінных лугах, травяністых схілах гор. Культывуюць са старажытнага часу, вядома больш за 12 тыс. сартоў. На Беларусі вырошчваюць каля 40 сартоў нарцыса гібрыднага.
Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Лісце прыкаранёвае, лінейнае. Кветанос бязлісты, вышынёй да 0,5 м. Кветкі белыя, жоўтыя, адзіночныя ці ў гронках, у некаторых пахучыя; эфірны алей з іх выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі. Плод — каробачка. Усе віды ядавітыя.
Ранневеснавыя дэкаратыўныя расліны.
Зноскі