Наталля Аляксандраўна Карповіч
Наталля Аляксандраўна Карповіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | вучоная |
Навуковая сфера | дзяржаўнае кіраванне[d] і экалагічнае права[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2012) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Наталля Аляксандраўна Карповіч (нар. 20 сакавіка 1967, в. Дакудава 1 Лідскага раёна Гродзенскай вобласці) — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Доктар юрыдычных навук (2012), прафесар (2020). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1989 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З лістапада 1989 года па кастрычнік 1992 года навучалася ў вочнай аспірантуры Інстытута філасофіі і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2010 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе прысвоена навуковае званне — дацэнт.
З кастрычніка 1992 года працоўная дзейнасць была звязана з прававым забеспячэннем работы прадстаўнічага і заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь. Займала дзяржаўныя пасады ад старшага рэферэнта аддзела па пытаннях заканадаўства і правапарадку, загадчыка сектара экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1992—1997) да загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення, начальніка ўпраўлення — намесніка начальніка Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1997—2001), начальніка экспертна-прававога ўпраўлення, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2001—2014).
З сакавіка 2014 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, з сакавіка 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
З 2017 года з’яўляецца прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).
15 сакавіка 2021 года ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[1].
Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[2][3].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 100 навуковых публікацый у галіне тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага права, дзяржаўнага кіравання, экалагічнага права, у тым ліку трох манаграфій. Удзельнічала ў падрыхтоўцы шэрага законаў і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, рэкамендацыйных мадэльных нарматыўных прававых актаў МПА СНД і МПА ЕўрАзЭС.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2004), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2004), медалём «20 гадоў Міжпарламенцкай Асамблеі Садружнасці Незалежных Дзяржаў МПА СНД» (2012)[4]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.) (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
- ↑ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
- ↑ Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Наталля Аляксандраўна Архівавана 8 кастрычніка 2020.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
- Нарадзіліся 20 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Лідскім раёне
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары юрыдычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
- Юрысты Беларусі