Наталля Эдуардаўна Андрэйчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Эдуардаўна Андрэйчанка
руск.: Наталья Эдуардовна Андрейченко
Імя пры нараджэнні руск.: Наталья Эдуардовна Андрейченко
Род дзейнасці кінаактрыса, акцёрка, тэлевядучая, спявачка
Дата нараджэння 3 мая 1956(1956-05-03)[1] (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Максім Ісаакавіч Дунаеўскі[d] і Максіміліян Шэл
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Заслужаны артыст РСФСР прэмія Ленінскага камсамола
Сайт n-andreychenko.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Наталля Эдуардаўна Андрэйчанка (руск.: Ната́лья Эдуа́рдовна Андре́йченко; нар. 3 мая 1956, Масква, РСФСР) — савецкая, амерыканская і расійская кінаактрыса, заслужаная артыстка РСФСР (1984), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1984).

Найбольш вядомая па ролях у фільмах «Сібірыяда» (1978), «Ваенна-палявы раман» (1983) і «Мэры Попінс, да пабачэння» (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Наталля Эдуардаўна Андрэйчанка нарадзілася 3 мая 1956 года ў Маскве. Пасля няўдалай спробы паступіць у Вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна паступіла ва УДІК, дзе вучылася ў майстэрні Сяргея Бандарчука і Ірыны Скабцавай.

Дэбютавала ў кіно ў 1975 годзе, на другім курсе, у фільмах «Ад зары да зары» і «Калыханка для мужчын».

Першы буйны акцёрскі поспех — роля ў кінаэпапеі «Сібірыяда», якая выйшла на экраны ў 1979 годзе. Фільм быў адзначаны спецыяльным прызам журы на кінафестывалі ў Канах, але найбольшы поспех у гледачоў выклікалі дзве ролі Андрэйчанкі: Мэры Попінс у тэлевізійным фільме Леаніда Квініхідзэ «Мэры Попінс, да пабачэння!» і Любы Анціпавай у меладраме «Ваенна-палявы раман».

За ролю ў фільме «Прабач» яна была названа лепшай актрысай года чытачамі часопіса «Савецкі экран», а за ролю Кацярыны Ізмайлавай у фільме «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» была намінаваная на кінапрэмію «Ніка» ў катэгорыі «лепшая жаночая роля».

У 1991 годзе эмігравала ў ЗША да мужа, Максіміліяна Шэла. У 1996 годзе сумесна з гуртом Natasha & GooSee запісала альбом «MOST», дзе выступіла ў ролі вакалісткі. У 1999 годзе вярнулася ў Расію.

У 2011 годзе сумесна з Дзмітрыем Нагіевым вяла рэаліці-шоу «Мама ў законе» на тэлеканале «Перац».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.