Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Заснаванне
Дата заснавання 1936
Ліквідацыя
Дата скасавання 1945
Галіна юрыспрудэнцыя, права
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянал-сацыялістычны саюз юрыстаў (ням.: NS-Rechtswahrerbund) — нацысцкая арганізацыя, якая аб’яднала ў сабе ўсіх дзеючых юрыстаў у нацысцкай Германіі і выцесніла астатнія прафесійныя асацыяцыі адвакатаў і прававедаў. Саюз юрыстаў меў уласныя «суды гонару», якія, у сваю чаргу, увасобілі на практыцы нацысцкія ідэі аб юрыспрудэнцыі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У перыяд распаўсюджвання нацыянал-сацыялізму на тэрыторыі Германіі, стала вострае пытанне аб крыніцы права, якая б адпавядала бы нацысцкай ідэалогіі. Адным з ключавых элементаў нацызму з’яўлялася стварэнне так званага «вобраза ворага», гэта значыць стварэнне «негатыўнай выявы супернікаў», а таксама скасаванне «ўсіх неадпаведных» ідэалогіі. Галоўным «ворагам» нацызму лічыліся яўрэі[2], як у паўсядзённым жыцці, так і ў прававых пытаннях. Крытыка яўрэйства ў прававым полі і стала адной з прычын ўзнікнення нацыянал-сацыялістычнага саюза юрыстаў[2][3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Варапаеў Сяргей (2005). Энцыклапедыя Трэцяга Рэйха. Локид-Пресс. ISBN 5-7905-3721-9.
  2. а б Білалудзінаў 2016, с. 213.
  3. Lippman 1993, pp. 275–276.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]