Наш дзень
Наш дзень беларускі рок-фестываль | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | рок |
Гады правядзення | 2018 — наш час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень | беларуская |
Тэматыка | open-air |
Ганаровыя госці |
Volski Dzieciuki |
«Наш дзень» — беларускі музычны рок-фестываль. Мерапрыемства арганізавана ў працяг святкавання 100-годдзя Беларускай Народкай Рэспублікі арганізатарамі «Свята Незалежнасці», на якім павінны выступіць удзельнікі канцэрта 25 сакавіка і гурты, якія па розных прычынах не змаглі патрапіць на «Дзень Волі».
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
30 чэрвеня 2018 года на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам прайшоў першы рок-фэст «Наш дзень», лайн-ап якога складаўся з гуртоў сучаснай беларускай рок-музыкі. У фестывалі прынялі ўдзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, Neuro Dubel, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.[1] Фестываль праходзіў з 12:00 да 22:00, лайн-ап дапоўнілі пазнавальныя экскурсіі, гульні для дзяцей і дарослых, займальныя квэсты, фудкорт, кірмашы і іншыя забавы.[2] Дзецям да 6-ці гадоў уваход на фестываль быў бясплатны, таксама адбылося некалькі after-party вечарын у клубах Мінска з выступамі ўдзельнікаў фэста.[3]
Зноскі
- ↑ Фестиваль "Наш дзень" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2018. Праверана 19 ліпеня 2018.
- ↑ Фестиваль «Наш дзень» под Минском на YouTube — (руск.) АНТ
- ↑ Наш дзень(недаступная спасылка). Культпросвет. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2018. Праверана 19 ліпеня 2018.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка «Наш дзень» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- «Наш дзень» ў сацыяльнай сетцы «Facebook»