Дзень Волі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзень Волі-2007 у Мінску

Дзень Волі — неафіцыйнае свята, якое адзначаецца 25 сакавіка часткай беларусаў і звязанае з абвяшчэннем у гэты дзень у 1918 незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (Трэцяя Устаўная грамата).

У 1919-39 гг. урачыста адзначалі ўгодкі абвяшчэння БНР у коле беларусаў, якія апынуліся на землях падуладных Польшчы (Заходняя Беларусь). Галоўныя ўрачыстасці адбываліся звычайна ў Вільні. Актыўны ўдзел у іх арганізацыі бралі прадстаўнікі БХД і іншых арганізацый.[1]

З пач. 1990-х гадоў у Мінску і іншых гарадах Беларусі праводзяцца палітычныя акцыі, мітынгі, шэсці, прысвечаныя гэтай даце. Гэтыя масавыя акцыі неаднаразова гвалтоўна перапыняліся міліцыяй, актывісты, што ўдзельнічалі ў іх, арыштоўваліся.

Сучасная форма назвы свята з'явілася ў апазіцыйным беларускім друку ў пач. 1990-х гадоў.

Адпаведнікам гэтага свята ў беларускай дыяспары ў ЗША з'яўляецца Дзень незалежнасці. Намаганнямі беларускіх арганізацый i грамадзян у ЗША пасля 2 сусв. вайны сенатары, губернатары і мэры адпаведных адм. адзінак неаднаразова абвяшчалі і праводзілі 25 сакавіка Беларускія дні ў шэрагу штатаў і гарадоў; неаднаразова праца Сенату і Кангрэсу ЗША пачыналася 25 сакавіка малітвай за Беларусь, чытанай беларускім святаром[2].

Commons

Зноскі

  1. Вашкевіч, Чарнякевіч, 25 сакавіка…
  2. Кіпель, С.242—245.

[правіць] Літаратура

  • Вашкевіч А., Чарнякевіч А. 25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята // ARCHE Пачатак, № 3, 2008. С. 62-85.
  • Кіпель В. Беларусы ў ЗША / Пераклад С. Шупы. — Мн.: Беларусь, 1993. — 352 с., [16]л. укл. ISBN 5-338-00884-X.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах