Некананічныя біблейскія кнігі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Не варта блытаць з Другакананічнымі кнігамі.

Некананічныя біблейскія кнігі, або некананічныя кнігі Бібліі: 1) кнігі, у праваслаўі ўключаныя ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай; 2) кнігі, якія не ўваходзяць у біблейскі канон большасці цэркваў і ўключаюцца ў канон толькі паасобных цэркваў.

Стары Запавет[правіць | правіць зыходнік]

Дадаткі да кананічных кніг[правіць | правіць зыходнік]

Другая кніга Ездры, Трэцяя кніга Ездры, Кніга Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, Ліст Ераміі, Баруха, Макавеяў (1-я, 2-я, 3-я)[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйадзначаныя кнігі ў каталіцызме аднесены да другакананічных, у праваслаўі — да некананічных, а ў пратэстантызме і іўдаізме — да апокрыфаў. Трэцяя кніга Макавеяў і Трэцяя кніга Ездры уключаюцца ў склад Бібліі толькі ў праваслаўі.

Псалтыр[правіць | правіць зыходнік]

Псалом 151 уваходзіць толькі ў праваслаўны канон, але не выкарыстоўваецца ў богаслужэнні, хаця і прымыкае да ХХ кафізмы.

Псалмы 152—155 уваходзяць у біблейскі канон і, адпаведна, у богаслужбовую практыку толькі ў Сіра-Якавіцкай Праваслаўнай Царкве, а астатнімі ўважаюцца за апокрыфы.

Кніга Эноха, Кнігі Мекабян, Кніга Юбілеяў, Рэшта слоў Баруха[правіць | правіць зыходнік]

Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтыя кнігі ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Новы Запавет[правіць | правіць зыходнік]

Дыдаскалія Апосталаў[правіць | правіць зыходнік]

Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтую кнігу ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]