Стары Запавет
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стары Запавет — першая, самая старажытная з двух (нараўне з Новым Запаветам), частка хрысціянскай Бібліі, старажытнае яўрэйскае Святое Пісанне («Яўрэйская Біблія»), агульны свяшчэнны тэкст іудаізму, хрысціянства і ісламу. Кнігі Старога Запавету былі напісаны ў перыяд з XIII па I ст. да н. э. на старажытнаяўрэйскай мове, за выключэннем некаторых частак кніг Данііла і Ездры, напісаных на арамейскай мове. У перыяд з III ст. да н. э. па I ст. н. э. Стары Запавет быў перакладзены на старажытнагрэчаскую мову. Гэты пераклад («Септуагінта») быў прыняты першымі хрысціянамі і сыграў важную ролю ў станаўленні хрысціянскага канона Старога Запавету.
