Новы Рагачык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Новы Рагачык
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Гарадзішчанскі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1909
Насельніцтва
  • 6 924 чал. (1 студзеня 2018)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
84468
Паштовыя індэксы
403020 і 403021
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Новы Рагачык на карце Расіі ±
Новы Рагачык (Расія)
Новы Рагачык
Новы Рагачык (Валгаградская вобласць)
Новы Рагачык

Новы Рагачык (руск.: Но́вый Рога́чик) — пасёлак гарадскога тыпу ў Гарадзішчанскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі, утварае Новарагачынскае гарадское паселішча.

Насельніцтва — 6676 чал. (2021). Новы Рагачык размешчаны ў стэпавай зоне на поўдні Прыволжскага ўзвышша, што адносіцца да Усходне-Еўрапейскай раўніны, на рацэ Чарвлёная, на вышыні каля 55 метраў над узроўнем мора. Па аўтамабільных дарогах адлегласць да цэнтра Валгаграда — 39 км, да раённага цэнтра пасёлка Гарадзішча — 46 км. Праз пасёлак праходзіць федэральная аўтадарога А260. Чыгуначная станцыя Карпаўская на лініі Валгаград — Марозаўск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1909 годзе перасяленцамі з Херсона. У 1928 годзе ўключаны ў склад Сталінградскага раёна Сталінградскай акругі Ніжневолжскага края (з 1934 года — Сталінградскі край). У 1935 годзе пасёлак Нова-Рагачынскі ўключаны ў склад Пясчанскага раёна (з 1938 года — Гарадзішчанскі раён) Сталінградскага края (з 1936 года — Сталінградскай вобласці, з 1961 года — Валгаградская вобласць). З 1963 па 1977 год пасёлак Новы Рагачык уваходзіў у склад Калачоўскага раёна. Уключаны ў склад ізноў утворанага Гарадзішчанскага раёна ў 1977 годзе.

Зноскі