Нутацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярчэнне (R, зялёны), прэцэсія (P, сіні) і нутацыя (N, чырвоны) цела.

Нута́цыя (ад лац.: nūtāre — вагацца) — слабы нерэгулярны рух цвёрдага цела, якое верціцца і здзяйсняе прэцэсію. Нагадвае «падрыгванне» восі вярчэння і зводзіцца да слабой змены так званага вугла нутацыі паміж восямі ўласнага і прэцэсійнага вярчэння цела.

Чыстая нутацыя — гэты такі рух восі вярчэння, пры якім першы вугал Эйлера застаецца пастаянным. У выпадку асіметрычнага ваўчка апісваецца траекторыямі імгненнай вуглавой хуткасці ваўчка (палодыя і герпалодыя[1][2]).

У астраноміі нутацыяй завуць невялікія ваганні зямной восі, якія накладаюцца на прэцэсійны рух. Гэта з’ява адкрыта ў 1728 годзе Джэймсам Брэдлі. З прычыны нутацыі змяняюцца нахіл экліптыкі да экватара, а таксама экватарыяльныя каардынаты нябесных свяцілаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]