Ню-метал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
{{{Назва}}}
Кірунак:

{{{Кірунак}}}

Вытокі:

{{{Вытокі}}}

Ню-метал (англ.: nu metal, вытворнае ад new metal — «новы метал») — паджанр альтэрнатыўнага метала, які з'явіўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Большасць калектываў змешваюць ню-метал з іншымі жанрамі, з прычыны чаго ўтварыліся некалькі асноўных і велізарная колькасць больш рэдкіх паджанраў. У 1990-я і пачатак 2000-х гадоў гэты жанр з'яўляўся самым запатрабаваным на рынку рок-музыкі ў прыватнасці і музычнай індустрыі наогул. Пачынальна з другой паловы 2000-х яго папулярнасць пачала падаць, саступаючы месца эма-руху, як самай распаўсюджанай плыні ў рок-музыцы. Аднак лепшыя групы ню-мэталу працягваюць выпускаць свае новыя альбомы, удасканальваючы гучанне, эксперыментуючы з рознымі складнікамі і навострываючы свае навыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Смерць лідэра легендарнай групы Nirvana, Курта Кабейна, у 1994 годзе дала штуршок да моцнага развіцця альтэрнатыўнай музыкі з грандж-складальнай. Але заснавальнікам прынята лічыць Майка Петана: Faith No More; Mr.Bungle; Fantomas; Tomahawk і г.д. Па словах саміх ню-мэталістаў менавіта ён адкрыў ім дарогу да ню-металу, на што сам Петан іранічна адказвае што падобны шлак прыдумаць ня мог. Чысты ню-метал у тым выглядзе, у якім яго стварылі заснавальнікі жанру, уяўляе з сябе змешваньне грув-мэталу і гранжу. Вельмі часта выкарыстоўваецца гранжавы ход «спакойна-рэзка», гэта значыць у куплеце музыка і вакал спакойныя, вялікая ўвага надаецца басу і вакалу, а ў прыпеве вакал зрываецца на крык, у ход ідуць цвёрдыя гітарныя рыфы, хоць бывае і зваротнае. Мелодыка даволі разнастайная для розных груп, шмат увагі надаецца спэцыфічнаму рытму.

Ню-метал/Рэпкор[правіць | правіць зыходнік]

Гэты найбольш папулярны кірунак ню-мэталу меў велізарную папулярнасць у першыя пяць-шэсць гадоў ХХІ стагоддзя. Фактычна, гэта нешта сярэдняе паміж ню-металам і рэпкорам. Валодае мякчэйшым саўндам, чым клясычны ню-метал. У вакале прысутнічае значна большы адсотак гіп-гоперскай «чыткі», якая звыкла ўстаўляецца ў куплетах, але ў адрозненне ад рэпкора, выкарыстоўваецца і звычайны для жанру вакал.

Прадстаўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Commons