Няманя Маціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Няманя Маціч
Агульная інфармацыя
Мянушкі Звер
Нарадзіўся 1 жніўня 1988(1988-08-01)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 194 см
Вага 85 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Ліён
Нумар 31
Маладзёжныя клубы
1997—2000 Сербія і Чарнагорыя Раднічкі (Абрэнавац)
2000—2004 Сербія і Чарнагорыя Црвена Звезда
2004—2005 Сербія і Чарнагорыя Партызан (Бялград)
2005—2006 Сербія і Чарнагорыя Адзінства (Уб)
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Сербія Калубара ? (?)
2007—2009 Славакія Кошыцы 70 (4)
2009—2011 Англія Чэлсі 2 (0)
2010—2011   Нідэрланды Вітэс 27 (2)
2011—2014 Партугалія Бенфіка 56 (6)
2014—2017 Англія Чэлсі 121 (4)
2017—2022 Англія Манчэстэр Юнайтэд 128 (2)
2022—2023 Італія Рома 35 (2)
2023 Францыя Рэн 13 (0)
2024— Францыя Ліён 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008—2010 Сербія Сербія (да 21) 11 (2)
2008—2019 Сербія Сербія 48 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 ліпеня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Няманя Маціч (сербск.: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988, Шабац, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца французскага клуба «Алімпік» з Ліёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Сербіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара». У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.

У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»[3]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.

У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаў[4]. Няманя быў неад’емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезона.

15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўра[5]. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў ​​другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1[6].

У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У красавіку 2022 года абвясціў, што пакіне клуб па заканчэнні сезона 2021/22. У чэрвені 2022 года ў якасці свабоднага агента падпісаў аднагадовы кантракт з «Ромай»[8].

У жніўні 2023 года перайшоў у французскі «Рэн», дзе гуляў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года папоўніў склад ліёнскага «Алімпіка».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай каманды[9]. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Харватыі[10].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Кошыцы»:

«Чэлсі»:

«Бенфіка»:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]