ФК Рома

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК Рома
AS Roma logo.png
Поўная назва

Associazione Sportiva Roma (A.S. Roma)

Мянушкі

La Magica (Магічная); Giallorossi (Жоўта-чырвоныя)

Заснаваны

22 ліпеня 1927

Горад

Рым, Італія

Стадыён

Стадыа Алімпіка
Умяшчальнасць: 82 922

Прэзідэнт

Джэймс Палота

Галоўны трэнер

Рудзі Гарсія

Чэмпіянат

Серыя А

2012/2013

6

Рома (італ.: Associazione Sportiva Roma) — італьянскі футбольны клуб з горада Рым. Клуб быў заснаван у выніку зліцця некалькіх футбольных клубаў гораду ў 1927 годзе. «Рома» гуляе ў Серыі А з часоў свайго існаванне, але толькі адзін сезон у пачатку 1950-х яны вымушаны былі прапусціць, бо вылецелі ў Серыю Б.

«Рома» перамагала ў італьянскім чэмпіянаце тройчы, у сезонах 1941—1942, 1982—1983 і 2000—2001 гадоў, а таксама дзевяць разоў станавілася ўладальнікам Кубка Італіі і двойчы Суперкубка краіны. На еўрапейскай арэне клуб сур'ёзных поспехаў не мае, двойчы «Рома» выходзіла ў фіналы еўрапейскіх кубкаў: Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1983—1984 гадах, але там яна атрымала паражэнне ў серыі пенальці ад «Ліверпула», і Кубка УЕФА ў 1990—1991 гадах, саступіўшы «Інтэру».

Хатнія гульні ў цяперашні час клуб праводзіць на Стадыа Алімпіка, які яны падзяляюць са сваім асноўным супернікам клубам «Лацыа». Маючы ўмяшчальнасць большую за 72 тысячы гледачоў, стадыён з'яўляецца другім па велічыні ў Італіі, саступаючы толькі міланскаму Сан-Сіра. У верасні 2009 года кіраўніцтва клубу абвясціцла пра планы будаўніцтва новага стадыёну ў заходнім прыгарадзе Рыма. Яго дызайн быў складзены па ўзоры англійскіх футбольных стадыёнаў[1]. Будаўніцтва павінна скончыцца ў 2014 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раннія часы[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Рома» быў утвораны 22 ліпеня 1927 года ў выніку аб'яднання трох рымскіх каманд: ФК «Роман», «Альба-Аўдачэ» і «Фарцітуда-Про Рома» (першапачаткова каманд было пяць — «Роман», «Альба», «Аўдачэ», «Фарцітуда» і «Про Рома»). Гэта было зроблена па ініцыятыве аднаго з лідараў фашысцкай партыі Італа Фоскі з мэтай з'яўлення ў Вечным горадзе клубу, здольнага пазмагацца з гегемоніяй паўночнаітальянскіх каманд — «Джэноа», «Тарына», «Ювентусам», «Інтэрнацыянале» і «Балонняй». Толькі адна рымская каманда змагла пазбегнуць зліцця — «Лацыа», дзякуючы намаганням віцэ-прэзідэнта клубу генерала міліцыі Джорджа Вакаро.

«Рома» стала ўдзельнікам італьянскай Серыі А ў сезоне 1929—1930 гадоў. А ўжо ў наступным сезоне джаляросі фінішавалі на другім месцы, прапусціўшы наперад толькі «Ювентус». Лепшымі ігракамі гэтага перыяду ў «Роме» былі капітан Атыліа Ферарыс, а таксама Гвіда Мазеці, Фульвіа Бернардзіні і Радольфа Воўк.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Стадыёны[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1927 г. на Мотавеладрома Апія
  • З 1929 г. на Кампа Тэстачыя
  • З 1941 г. на Стадыёне Нацыянальнай Фашысцкай Партыі (пазней Стадыё Фламіньё)
  • З 1953 г. на Стадыё Алімпіка
  • У 1989 г. на Стадыё Фламіньё (у сувязі з рамонтнымі работамі на Стадыё Алімпіка па прычыне Чэмпіянату Свету па футболу 1990 года)
  • З 1990 г. на Стадыё Алімпіка


Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Roma stadium to be inspired by English Model». soccernet.com.