Нясвіжскае княства

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Нясвіжскае княства - феадальнае зямельнае ўладанне князёў Радзівілаў у 16—18 ст. у Навагрудскім ваяводстве з цэнтрам у Нясвіжы.

М. Радзівіл «Чорны» атрымлівае ад імператара Карла V тытул князя. Невядомы мастак, XVII—XVIII стст.

У 1547 Радзівіл Чорны атрымаў ад імператара Карла V княжацкі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (-«князь на Алыцы і Нясвіжы»), які ў 1549 быў прызнаны таксама вялікім князем ВКЛ. 3 гэтага часу да сваіх Нясвіжскіх маёнткаў Радзівілы ужывалі назву - Нясвіжскае княства. У пачатку 1560-х гадоў у Нясвіжскім княстве праведзена валочная памера. М. Радзівіл Чорны зрабіў невялікія зямельныя набыцці ў ваколіцах Нясвіжа (землі сяла Ліпа). У буйную латыфундыю Нясвіжскае княства пераўтварыў сын Чорнага — М.К. Радзівіл Сіротка. У 156687 ён набыў у прыватных уласнікаў Ліпу, Свержань, Алекавічы, Лань, Кукавічы, Юшавічы, Задзвею, Быхаўшчыну, Салтанаву Гаць і інш. У 156869 да яго ў спадчыну перайшло і далучана да Нясвіжскага княства Мірскае графства. У 1587 гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў — Нясвіжскі, Мірскі, Свержанскі, Быхаўтычынскі, Чанавіцкі, Салтанаўскі, Затур’янскі і налічвала каля 40 сёл. У 1587—1602 набыты і далучаны да Нясвіжскага княства Белікі, Кунаса, Мікалаеўшчына, Гарадзея, Maгiльна, Лунін, Андрушы, Атцэдаі інш.

На поўдні Нясвіжскае княства межавала з Клецкім княствам Радзівілаў. На аснове Нясвіжскага княства ў 1586 быў створаны буйны маярат — Нясвіжская ардынацыя, правы на якую перадаваліся ў спадчьшу старэйшаму прадстаўніку Радзівілаў па мужчынскай лініі. У далейшым княства расшырылася за кошт новых набыццяў. У пачатку 17 ст. яго памеры дасягнулі 5810 валок, тут было 3600 «дымоў» (25 тыс. чалавек насельніцтва). М.К. Радзівіл Сіротка вялікую колькасць зямель княства аддаваў шляхце ва ўмоўнае трыманне (пераважна па 5 валок), з якіх шляхціц павінен быў выстаўляць у войска конніка. Без усялякіх умоў былі падараваны землі Нясвіжскаму езуіцкаму калегіуму (с. Рудаўка, Ужанка), Мірскаму касцёлу (19 валок каля Міра, с. Возера), Нясвіжскаму бенедыкцінскаму кляштару (с. Гавязна) і інш. У Нясвіжы знаходзіўся замкавы суд, пад юрысдыкцыю якога падлягала ўсё насельніцтва, у тым ліку і шляхта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага раёна / Рэд. кал.: Г.П. Пашкоў (гал. П 15 рэд.) і інш.; Мает. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0206-7