Мікалай Радзівіл Чорны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Радзівіл «Чорны»
Даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага, Музей гісторыі мастацтваў у Вене

Мікалай «Чорны» Радзівіл (4 лютага 1515 — 29 мая 1565) — вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.

Сын кашталяна троцкага Ян Радзівіла. Атрымаў хатнюю адукацыю, выхоўваўся пры каралеўскім двары, ведаў беларускую, польскую і лацінскую мовы.

Удзельнічаў у вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1534—37, на якую разам з братам Янам выставіў 160 коннікаў. У 1544 атрымаў пасаду маршалка земскага (вялікага) і ўзначаліў Раду ВКЛ і сеймы. 3 гэтага часу ўдзельнічаў у вызначэнні палітыкі дзяржавы. Спрыяў у 1547 шлюбу сваёй стрыечнай сястры Барбары з вял. князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам. У 1547 атрымаў тытул князя «Свяшчэннай Рымскай імперыі» «на Алыцы і Нясвіжы». З 1550 канцлер ВКЛ, выступаў за суверэннасць ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Таксама займаў пасаду віленскага ваяводы. Узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках.

З усіх магнатаў княства ён першым прыняў Рэфармацыю. Паводле веравызнання кальвініст, прапагандыст кальвінізму ў ВКЛ. Свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. У 1553 заснаваў друкарню пры Берасцейскім зборы, пад яго апекай існавала таксама друкарня ў Нясвіжы. У першай з іх за кошт магната выйшла ў 1563 г. так званая Радзівілаўская Біблія — пераклад кальвінісцкай Бібліі на польскую мову. У 1647 яго парэшткі разам з парэштакмі жонкі былі ўрачыста перанесены з Вільні ў Дубінкі.