Карл V Габсбург
| Карл V ісп.: Carlos I (V), лац.: Carolus V, нідэрл.: Karel V, ням.: Karl V. |
||
| Партрэт Карла V працы Тыцыяна | ||
|
||
|---|---|---|
| 1519 — 1556 | ||
| (пад імем Карл V) | ||
| Папярэднік: | Максіміліян I | |
| Пераемнік: | Фердынанд I | |
|
||
| 1516 — 1556 | ||
| (пад імем Карлас I) | ||
| Каранацыя: | 4 сакавіка 1516 | |
| Папярэднік: | Хуана I Вар'ятка | |
| Пераемнік: | Філіп II | |
|
||
| 12 студзеня 1519 — 28 красавіка 1521 | ||
| (пад імем Карл I) | ||
| Папярэднік: | Максіміліян I | |
| Пераемнік: | Фердынанд I | |
| Нараджэнне: | 24 лютага 1500 Гент, Фландрыя |
|
| Смерць: | 21 верасня 1558 (58 гадоў) Юстэ, Эстрэмадура, Іспанія |
|
| Дынастыя: | Габсбургі | |
| Бацька: | Філіп Прыгожы | |
| Маці: | Хуана I Вар'ятка | |
| Жонка: | Ізабела Партугальская | |
| Дзеці: | Філіп II, кароль Іспаніі Марыя Іспанская Хуана Аўстрыйская |
|
Карл V (ісп.: Carlos I (V), лац.: Carolus V, нідэрл.: Karel V, ням.: Karl V., фр.: Charles V; 24 лютага 1500, Гент, Фландрыя — 21 верасня 1558, Юстэ, Эстрэмадура) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, вядомы у сваіх Іспанскіх уладаннях, як Карл I. Карл быў сынам Філіпа Прыгожага, герцага Бургундcкага і Хуаны, каралевы Кастыліі. Ён даводзіўся ўнукам каталіцкім манархам Іспаніі, Ізабеле, каралеве Кастыліі і Фердынанду, каралю Арагона, а таксама імператару Максіміліяну І.
Карл быў гаспадаром вялікай часткі Еўрапейскага кантынента ад 1519 года да часу свайго адрачэння ад трона ў 1556 годзе. У часы яго кіравання па Еўропе хадзіў жарт, што над яго ўладаннямі ніколі не заходзіла сонца, што мела рацыю, бо, ў той час калі ў Германіі пачыналася ноч, над яго ўладаннямі ў Амерыцы ўзыходзіла сонца. У вялічэзныя абшчары яго зямель уваходзілі Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Паўднёвая Італія, землі Арагона і Кастыліі, а таксама кастыльскія калоніі ў Амерыцы і Філіпінах. Можна казаць, што імперыя Карла V стала першай супер-дзяржавай свету.
Карл V адзначыўся ў гісторыі сваім заўзятым супрацьстаяннем рэлігійнай Рэфармацыі, якая пачалася 31 кастрычніка 1517 года з публікацыі «95 Тэзісаў» Марціна Лютэра, канфліктам з Францыяй і абаронай сваёй цёткі Кацярыны Арагонскай у яе метрыманіяльным дыспуце з Генрыхам VIII, каралём Англіі.
Карл нарадзіўся ў 1500 годзе ў фламандcкім горадзе Гент. Культура і прыдворнае жыццё бургудcкіх Нідэрландаў у шмат чым паўплывала на яго жыццё. Нарадзіўшыся спадчынікам Бургундcкай дынастыі, нямецкіх Габсбургаў і іспанскіх Трастамара, Карл вольна размаўляў па-галандску, нямецку, іспанску, французску і італьянску. Яму прыпісваюць знакаміты выраз: «Я размаўляю па-іспанску з Богам, па-італьянску з жанчынамі, па-французску з мужчынамі і па-нямецку з маім канём».
Пры гэтым трэба дадаць, што яго роднымі мовамі былі франзуская і галандская, на якіх ён размаўляў з маленства. Іспанскую ён вывучыў у гады юнацтва, бо гэта была адна з умоў, якія былі пастаўлены перад ім іспанскімі Картэсамі, для атрымання іспанскай кароны. Нягледзячы на тое, што Іспанія з яе магутным флотам і войскам, яе багаццямі заакіянскіх калоній, была галоўнай часткай яго ўладанняў, ён ніколі не стаў абсалютным іспанцам і часта адчуваў сябе чужынцам.
10 сакавіка 1526 года Карл ажаніўся на сваёй кузіне Ізабеле Партугальскай. Нягледзячы на тое, што іх шлюб быў дынастычны, Карл і Ізабела падзялялі шчырую прывязнасць адзін да аднаго. Заўчасная смерць Ізабелы 1 мая 1539 года пакінула Карла эмацыйна спустошаным. Пасля яе смерці імператар не насіў іншых колераў акрамя чорнага ў знак жалобы.
У 1556 годзе Карл адрокся ад трона, сыйшоўшы ў кляштар Святога Юстына ў Экстрэмадуры. Нягледзячы на тое, што былы імператар не захаваў за сабой аніякай улады, ён, тым не менш, вёў інтэнсіўную перапіску і трымаў сябе ў курсе спраў імперыі. Пасля свайго адрачэння Карл пакінуў свайму сыну, Філіпу II Іспанскаму сваю Іспанскую імперыю, якая ўключала ў сябе саму Іспанію, Нідэрланды, Неапалітанскія землі і Іспанскія ўладанні ў Амерыцы. Брат імператара, Фердынанд атрымаў аўстрыйскія землі і тытул імператара.
Карл памёр 21 верасня 1558 года ад малярыі. Праз дваццаць шэсць гадоў пасля яго смерці яго рэшткі былі перавезеныя ў каралеўскі пантэон у Сан Ларэнса дэ Эль Эскарыял.
| Папярэднік: Фердынанд Каталік |
Кароль Арагона (як Карл I) 1516—1556 |
Пераемнік: Філіп II |
| Папярэднік: Хуана I Вар'ятка |
Кароль Кастыліі (як Карл I, з 1516 — рэгент) 1555—1556 |
Пераемнік: Філіп II |
| Папярэднік: Максіміліян I |
Кароль Германіі 1519—1531 |
Пераемнік: Фердынанд I |
| Папярэднік: Максіміліян I |
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1519—1556 |
Пераемнік: Фердынанд I |
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Каралі і каралевы |
||
|---|---|---|
| Габсбургі (1516-1700) | Хуана I і Карл I (1515-1555) • Карл I (1555-1556) • Філіп II (1556-1598) • Філіп III (1598-1621) • Філіп IV (1621-1665) • Карл II (1665-1700) | |
| Бурбоны (1700-1808) | Філіп V (1700-1724) • Луіс I (1724) • Філіп V (1724-1746) • Фердынанд VI (1746-1759) • Карл III (1759-1788) • Карл IV (1788-1808) • Фердынанд VII (1808) • Карл IV (1808) | |
| Банапарты (1808-1813) | Хасэ I (1808-1813) | |
| Бурбоны (1813-1868) | Фердынанд VII (1813-1833) • Ізабела II (1833-1868) | |
| Савойская дынастыя (1871-1873) | Амадэй I (1871-1873) | |
| Бурбоны (1874-1931) | Альфонса XII (1874-1885) • Альфонса XIII (1886-1931) | |
| Бурбоны (з 1975) | Хуан Карлас I (з 1975) | |
Шаблон:Каралі Неапаля Шаблон:Каралі Сардзініі
- Асобы
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1500 годзе
- Нарадзіліся ў Генце
- Памерлі 21 верасня
- Памерлі ў 1558 годзе
- Памерлі ў Эстрэмадуре
- Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
- Каралі іспанскія
- Род Габсбургаў
- Каралі германскія
- Карціны з імператарам Карлам V
- Герцагі брабанцкія
- Герцагі лімбургскія
- Герцагі люксембургскія
- Графы фландрскія
- Графы бургундскія
- Графы Шароле
- Графы генегаўскія
- Графы галандскія
- Графы зеландскія
- Графы намюрскія
- Мемуарысты Іспаніі
- Мемуарысты Германіі
- Пахаваныя ў Іспаніі