Нізамі Гянджэві

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Нізамі Гянджэві
перс.: نظامی گنجوی

курд.: Nîzamî Gencewî, نیزامی گه‌نجه‌وی

азерб.: Nizami Gəncəvi
Nizami Rug Crop.jpg
Імя пры нараджэнні:

Абу Мухамед Ільяс ібн Юсуф

Псеўданімы:

Нізамі Гянджэві

Дата нараджэння:

Прыкладна 1141

Месца нараджэння:

Гянджа, (у н. ч. — горад у Азербайджане)

Дата смерці:

Прыкладна 1209

Месца смерці:

Гянджа

Род дзейнасці:

паэзія

Мова твораў:

персідская

Нізамі Гянджэві (перс.: نظامی گنجوی — Nezâmi Ganjevi, курд.: Nîzamî Gencewî, نیزامی گه‌نجه‌وی, азерб.: Nizami Gəncəvi, каля 1141, Гянджа, сучасны Азербайджан — каля 1209) — класік персідскай паэзіі, адзін з найбуйнейшых паэтаў сярэднявечнага Усходу, найбуйнейшы паэт-рамантык у персідскай эпічнай літаратуры, які прыўнёс у персідскую эпічную паэзію гутарковую мову і рэалістычны стыль. Выкарыстоўваючы тэмы з традыцыйнай вуснай народнай творчасці і пісьмовых гістарычных хронік, Нізамі сваімі паэмамі аб'яднаў даісламскі і ісламскі Іран. Героіка-рамантычная паэзія Нізамі на працягу наступных стагоддзяў працягвала аказваць ўплыў на ўвесь персамоўны свет. Яго творчасць аказала ўплыў на такіх вялікіх паэтаў, як Хафіз, Джалаладдзін Румі і Саадзі. Яго пяць маснаві (вялікіх паэм) ("хамсэ") раскрываюць і даследуюць разнастайныя тэмы з розных галін ведаў і набылі вялікую славу, на што паказвае вялікая колькасць захаваных спісаў яго твораў. Героі яго паэм - Хасроў і Шырын, Лэйла і Меджнун, Іскандэр - да гэтага часу застаюцца агульнавядомымі як ва ўсім ісламскім свеце, так і ў іншых краінах. 1991 быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Нізамі ў гонар 850-годдзя паэта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 330. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).