Ніна Фёдараўна Ругаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Фёдараўна Ругаль
Нараджэнне 28 мая 1951(1951-05-28) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Ніна Фёдараўна Ругаль (нар. 28 мая 1951, в. Высокая Слабада Смаленскай вобласці РСФСР) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (інжынер-тэхнолаг), Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу (менеджар). Працоўную дзейнасць пачала швачкай Віцебскай швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі». Працавала майстрам, інжынерам па стандартызацыі Бабруйскай футравай фабрыкі Магілёўскай вобласці, інжынерам-канструктарам, інжынерам-тэхнолагам, начальнікам швейнага цэха Мінскага вытворчага трыкатажнага аб’яднання. Займала пасаду намесніка дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Світанак».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі